Прадстаўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у рабоце мультыдысцыплінарнай групы

Праведзена чарговае пасяджэнне мультыдысцыплінарнай рабочай групы ў г.Віцебску. Мэта мерапрыемства: перанакіраванне з мэтай аказання рэінтэграцыйнай і рэабілітацыйнай дапамогі пацярпелым ад гандлю людзьмі.

На парадку дня: бягучая сітуацыя ў сферы процідзеяння гандлю людзьмі ў Рэспубліцы Беларусь, дасягненні і новыя выклікі.

У абмеркаванні прынялі ўдзел супрацоўнікі УУС Віцебскага аблвыканкама, прадстаўнікі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і іншыя зацікаўленыя ведамствы.

Сустрэчы мультысцыплінарнай групы з удзелам пракурорскіх работнікаў праходзяць на падставе падпісанага ў 2014 годзе Мемарандума аб узаемадзеянні паміж дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі і міжнароднымі арганізацыямі па пытаннях прадухілення і барацьбы з нелегальнай міграцыяй і гандлем людзьмі.

Старшы памочнік пракурора вобласці
Наталля Калпакова.