Прадстаўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці правялі прыёмы асуджаных, якія знаходзяцца ў папраўчых калоніях рэгіёна

Прадстаўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці правялі прыёмы асуджаных, якія знаходзяцца ў папраўчых калоніях №№ 1, 3, 8 УДИН МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, размешчаных у г. Наваполацку, г. Оршы, Віцебскім раёне.

За час прыёму да пракурораў звярнуліся асобы з рознымі пытаннямі, у т.л. аб нязгодзе з рашэннямі судоў па грамадзянскіх і крымінальных справах, аб прымяненні актаў амністыі.

Кожны са звярнуўшыхся атрымаў адпаведнае тлумачэнне з улікам палажэнняў заканадаўства.

Пасля правядзення прыёму пракурорскія работнікі праверылі выкананне ў папраўчых установах патрабаванняў заканадаўства, у тым ліку выкананне ўстаноўленых санітарна-гігіенічных і проціэпідэмічных правілаў, вывучылі ўмовы побыту і работы асуджаных, абмеркавалі з кіраўніцтвам калоній актуальныя пытанні адбыцця асуджанымі пакарання, рэалізацыю іх правоў і законных інтарэсаў, а таксама выкананне ўскладзеных на іх абавязкаў.

Старшы пракурор аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем
заканадаўства органамі
крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання
Сяргей Стурын