Папярэджанне аб гібелі дзяцей
У Віцебскай вобласці праводзіцца планамерная работа па абароне правоў дзяцей. Нямалаважнае значэнне ў гэтым маюць меры па папярэджанні дзіцячага траўматызму.
Па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці з 2015 года сумесна з Віцебскім аблвыканкамам праводзіцца сістэмная работа па дадзеным напрамку дзейнасці, прынята сумеснае рашэнне аб арганізацыі ў рэгіёнах на сістэмнай аснове выяўлення ўсіх патэнцыйна небяспечных для дзяцей аб'ектаў (кар'еры, закінутыя будынкі і дамы, вытворчыя будынкі, бесгаспадарныя штучныя вадаёмы, будоўлі і г.п. – там, дзе гінуць дзеці), якія знаходзяцца паблізу пражывання непаўналетніх. Створаны пашпарты аб такіх аб'ектах, якія пастаянна абнаўляюцца пасля правядзення камісійных рэйдаў зацікаўленых службаў і ўстаранення пагрозы эксплуатацыі выяўленых небяспечных аб'ектаў, выяўляюцца новыя небяспечныя аб'екты і ўключаюцца ў пашпарты. Пракурорамі з надыходам летніх канікул, пачаткам новага навучальнага года правяраецца эфектыўнасць дадзенай работы, прымаюцца меры пракурорскага рэагавання. Не стаў выключэннем і цяперашні год, маніторынгі патэнцыйна небяспечных аб'ектаў таксама праведзены пракурорамі, прыняты меры рэагавання.
Акрамя таго, у красавіку – маі бягучага года органамі пракуратуры вобласці праведзена праверка дзейнасці выканкамаў, органаў ДАІ, устаноў адукацыі па забеспячэнні бяспекі дзяцей на дарогах. Устаноўлены парушэнні па пытаннях фармальнага выканання праграмных мерапрыемстваў па дадзеным напрамку дзейнасці: дарогі ў месцах перамяшчэння дзяцей не абсталёўваліся «штучнымі няроўнасцямі», знакамі абмежавання хуткасці, недастатковая забяспечанасць святлоадбівальнымі камізэлькамі (Полацкі раён). Апошняе парушэнне таксама характэрна для ўстаноў адукацыі г.Наваполацка. У Россонскім і Талачынскім раёнах пры распрацоўцы Планаў па папярэджанні дзіцячага траўматызму не былі прадугледжаны прафілактычныя мерапрыемствы па бяспецы дарожнага руху.
У Верхнядзвінскім раёне своечасова не выкананы ўсе мерапрыемствы па асвятленні скрыжаванняў, частковым рамонце вызначанага ўчастка дарогі.
У
У Шаркаўшчынскім, Лёзненскім раёнах дзейнасць камісій выканкамаў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху насіла фармальны характар (не разглядаліся актуальныя пытанні ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі, канкрэтныя выпадкі здарэнняў, невыкананне мерапрыемстваў па ўстаноўцы дарожных знакаў, разметкі).
У шэрагу рэгіёнаў органамі ДАІ неналежным чынам кантралюецца выкананне раней вынесеных прадпісанняў аб забеспячэнні дарожнай бяспекі ўстановам і арганізацыям.
За 5 месяцаў 2020 года ад знешніх прычын загінула ўсяго 2 дзяцей (5 месяцаў 2019 г. – 6 дзяцей), у выніку дарожна-транспартных здарэнняў непаўналетнія ў гэтым годзе не гінулі.
Органамі пракуратуры вобласці будзе працягнута работа па абароне правоў дзяцей.
Старшы памочнік пракурора вобласці
Антон Волкаў