Папярэджанне спажывання дзецьмі наркотыкаў і алкаголю – агульная справа
У Віцебскай вобласці ў бягучым годзе зніжаецца ўзровень дзяцей, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках у сувязі са спажываннем алкаголю і наркотыкаў, а таксама здзейснілі злачынствы ў стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення. Гэта пэўны вынік працы ўсіх службаў – адукацыі, аховы здароўя, міліцыі, рэалізацыі пракуратурай сваіх каардынацыйных паўнамоцтваў.
Аднак для працягу захавання стабільнай абстаноўкі неабходны новыя метады прафілактыкі, «свежы погляд» з вопыту правапрымяняльнікаў іншых абласцей і краін.
Першага і другога жніўня пракурорскія работнікамі Віцебшчыны, якія займаюцца пытаннямі абароны правоў дзяцей, прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтвам Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ), па дадзенай праблематыцы.
У склад нашай дэлегацыі ўвайшлі: памочнікі пракурора вобласці Волкаў А.В. і Тарасевіч І.Н., намеснік пракурора Браслаўскага раёна Лабуць Ю.П., памочнік пракурора Аршанскага раёна Корсак В.В., памочнік пракурора Віцебскага раёна Асіпенка Е.В.
Досвед барацьбы з гэтым злом, якім падзяліліся кіраўнікі і практыкі Прадстаўніцтва Фонду, Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, Генеральнай пракуратуры, Міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, унутраных спраў, пракуроры і прадстаўнікі КЗН іншых абласцей безумоўна будзе распаўсюджаны ў Віцебскай вобласці. У прыватнасці, непадробную цікавасць выклікалі Міжнародныя стандарты і лепшыя практыкі ў галіне прафілактыкі спажывання псіхаактыўных рэчываў сярод непаўналетніх, пытанні каардынацыі дзейнасці і выяўлення.
Старшы памочнік пракурора вобласці Волкаў А.В. таксама выступіў па праблемных пытаннях правапрымяняльнай дзейнасці ў справе папярэджання п'янства і наркаманіі ў моладзевым асяроддзі.
Старшы
памочнік пракурора вобласці
Антон
Волкаў