Папярэджанне рэцыдыўнай злачыннасці
Праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы і прымаюцца меры на дадзеным напрамку, якія дазваляюць забяспечваць станоўчую тэндэнцыю па зніжэнні ўзроўню рэцыдыўнай злачыннасці. У бягучым годзе агульная колькасць злачынстваў, учыненых асобамі, якія раней ужо мелі праблемы з законам, зменшылася на 11,5%. Адзначаецца зніжэнне іх колькасці і па лініі крымінальнага вышуку, у тым ліку цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.
Пры гэтым, як паказвае аналіз прычын рэцыдыўнай злачыннасці, асаблівую актуальнасць маюць пытанні працаўладкавання асуджаных асоб, здзяйснення імі злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення, чаму надаецца асобная ўвага ў межах праводзімай працы з асобамі дадзенай катэгорыі.
Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці у наглядзе і пры рэалізацыі каардынацыйных функцый прымаюцца меры, накіраваныя на ўдасканаленне працы ў дадзенай сферы, у тым ліку з улікам выканання актаў амністыі.
Начальнік аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем
заканадаўства
органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання
Васіль Пашкоўскі