Папярэджанне рэцыдыўнай злачыннасці
Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Васіль Пашкоўскі прыняў удзел ва вучэбна-метадычным зборы з супрацоўнікамі крымінальна-выканаўчых інспекцый тэрытарыяльных органаў унутраных спраў.
У рамках мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні арганізацыі работы з асобамі, якія маюць судзімасць, прафілактыкі рэцыдыўнай злачыннасці, выканання заканадаўства пры выкананні пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці.
Васіль Пашкоўскі ў сваім выступленні акцэнтаваў увагу на арганізацыі і правядзенні выхаваўча-прафілактычнай работы з грамадзянамі, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, прывёў прыклады з практыкі пракурорскага нагляду.
«Забеспячэнне ўстаноўленага заканадаўствам парадку і ўмоў адбыцця пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, своечасовае рэагаванне на парушэнні з карэкціроўкай паводзін асуджаных – паўсядзённыя задачы супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Пры гэтым аказанне садзейнічання ў бытавым і працоўным устройстве з'яўляецца неад'емным элементам прафілактычнай састаўляючай у рабоце з асобамі, якія маюць судзімасць», – адзначыў пракурор.
Удзельнікі мерапрыемства абмяняліся думкамі па праблемных аспектах абмяркоўванай тэматыкі, намяцілі шляхі далейшага ўдасканалення дзейнасці на дадзеным напрамку.
Дадатак: фатаграфіі (у электронным выглядзе).
Інфармацыя аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання