Папярэджанне вайсковых правапарушэнняў і злачынстваў
Папярэджанне воінскіх правапарушэнняў і злачынстваў – адзін з галоўных напрамкаў нагляду за выкананнем заканадаўства ў войсках.
Начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках Апалькоў М.М. сумесна са старэйшым пракурорам аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках правялі з ваеннаслужачымі тэрміновай службы і малодшым камандным складам 19 асобнай механізаванай брыгады, а таксама 231 артылерыйскай брыгады заняткі па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з не статутнымі адносінамі, спажываннем і распаўсюджваннем наркатычных сродкаў, а таксама адносна выканання правілаў тэхнікі бяспекі. Прыведзены прыклады найбольш рэзанансных парушэнняў, здарэнняў і злачынстваў. Заняткамі ахоплена больш за 450 ваеннаслужачых.
Старэйшы пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства ў войсках
В. Палуянчык