Папярэджанне выпадкаў траўмавання на аб'ектах чыгуначнага транспарту.
Чыгуначныя пуці з'яўляюцца зонай павышанай небяспекі, выкананне правілаў іх перасячэння дазваляе захаваць жыццё і здароўе.
За 9 месяцаў 2024 года Віцебскім аддзяленнем Беларускай чыгункі зарэгістравана 5 выпадкаў траўміравання грамадзян (у аналагічным перыядзе 2023 года – 6), з іх 3 – са смяротным зыходам (4), з агульнай колькасці 3 чалавекі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення (3), у аналізуемым перыядзе па Аршанскім вузле адбылося павелічэнне колькасці няшчасных выпадкаў з грамадзянамі з 1 да 4, пры гэтым 1 чалавек траўміраваны смяротна (1), у 1 выпадку – знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення (1).
Так, 21.07.2024 на станцыі Богушэўская мужчына пераходзіў пуці па насціле чыгуначнага пераезду і на пададзеныя гукавыя сігналы не рэагаваў. Было прыменена экстраннае тармажэнне, аднак з прычыны малой адлегласці і адсутнасці рэакцыі з боку чалавека адбыўся наезд са смяротным зыходам.
Неабходна памятаць, што пераход праз чыгуначныя пуці дазваляецца толькі ва ўстаноўленых і абсталяваных для гэтага месцах. Пры пераходзе па чыгуначных пешаходных пераходах не дапускаецца карыстацца мабільнымі тэлефонамі, навушнікамі, планшэтамі, відэаплэерамі, аўдыёпрайгравальнікамі, ролікавымі канькамі, самакатамі, веласіпедамі, скутэрамі неабходна каціць побач з сабой.
Выконвайце правілы бяспечных паводзін на чыгунцы самі і нагадвайце аб іх сваім блізкім.