Злачыннасць і правапарушэнні ў моладзевым асяроддзі
Апошні час пагоршылася крымінагенная абстаноўка ў моладзевым асяроддзі. За 2019 год непаўналетнімі здзейснена 177 злачынстваў (2018 год – 173), што на 2,3% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
За два месяцы 2020 года падлеткавая злачыннасць таксама павялічылася на 19 %.
Нас турбуе, што да ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці 99 падлеткаў у 2019 годзе здзейснілі грамадска небяспечныя дзеянні, прадугледжаныя КК, што значна больш за 67 у 2018 годзе, гэта значыць на 47 %! А гэта нашы дзеці, якія фактычна не прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці, але ў 10 – 13 гадоў фактычна здзейснілі крадзеж, хуліганства, пашкоджанне маёмасці і г.п.
Таму важную ролю працягвае адыгрываць якасць індывідуальнай прафілактычнай работы з непаўналетнімі з боку АУС, устаноў адукацыі, КДН. У 2020 годзе ўжо праведзены наглядныя праверкі якасці гэтай работы асобных суб'ектаў прафілактыкі, у шэрагу выпадкаў выяўлена адсутнасць належнага ўзаемадзеяння.
Агульная колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў дзяцей знізілася з 2203 да 1923 фактаў. Не заўсёды бацькі і іх дзеці прыцягваюцца законна, не зжыты факты «штучнага» павелічэння адміністрацыйных пратаколаў, калі фактычна прысутнічае адно правапарушэнне, што будзе спыняцца пракуратурай у гэтым годзе.
Ад цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў пацярпела 47 дзяцей (2018 год – 87), у тым ліку ад злачынстваў, прадугледжаных арт.139 КК – 1 (0).
Вялікая ўвага будзе нададзена прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў у дачыненні да дзяцей у сетцы Інтэрнэт.
За 2019 год у Віцебскай вобласці ад знешніх прычын загінула 15 (14) дзяцей.
Па ўсіх гэтых напрамках дзейнасці акрамя выкарыстання пракурорскіх наглядных і каардынацыйных функцый органы пракуратуры Віцебшчыны нацэлены на пашырэнне супрацоўніцтва з установамі адукацыі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, а таксама на прыцягненне да прафілактычнай работы непасрэдна самой моладзі.
Напрыклад, у 2019 годзе ўжо быў вопыт супрацоўніцтва з органамі кіравання адукацыі, навучальнымі ўстановамі па
прафілактыцы наркаманіі сярод моладзі (метадычныя рэкамендацыі, сустрэчы, «круглыя» сталы і г.п.)
Сёлета сумесна з УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава», УА «Полацкі дзяржаўны універсітэт» таксама будзе рэалізаваны шэраг прафілактычных праектаў з прыцягненнем навучэнскай моладзі.
Пачынаючы з гэтага года, пракуратурай вобласці сумесна з установамі адукацыі будзе арганізавана на сістэмнай аснове прыцягненне навучэнцаў па спецыяльнасцях юрыдычнага профілю да прафілактыкі правапарушэнняў і непаўналетніх і моладзі ва ўстановах адукацыі, у тым ліку пры проходжанні практыкі ў праваахоўных органах з забеспячэннем неабходным метадычным і даведачным матэрыялам.
Ёсць вельмі добры праект нашага галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама па стварэнні спецыялізаванага Цэнтра прафілактыкі, спадзяёмся органы пракуратуры прымуць у ім актыўны ўдзел. Адбудзецца свайго роду уніфікацыя прафілактычнай работы. У частцы работы з бацькамі – пашырэнне партнёрства суб'ектаў прафілактыкі з бацькамі дзяцей.
Старшы памочнік пракурора вобласці
Антон Волкаў.