Прэзідэнт Беларусі накіраваў зварот суайчыннікам з нагоды Дня агульнанацыянальнай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
22.06.2026
«22.06.41 — лічбы, выпаленыя ў памяці беларускага народа як самая страшная дата ў гісторыі. Дата ўварвання ў краіну гітлераўскай арміі, сабранай з усёй Еўропы, з мэтай заваёвы жыццёвай прасторы для нацыстаў, якія абвясцілі сябе «вышэйшай расай». Гэта пачатак маштабнай зачысткі ўсходнееўрапейскай тэрыторыі з эксперыментамі над людзьмі, пакарамі, катаваннямі і масавымі забойствамі безабаронных жыхароў — старых, жанчын, дзяцей.
Вайна прыйшла на нашу зямлю роўна 85 гадоў таму. Яна забрала жыццё кожнага трэцяга і паламала лёсы мільёнам беларусаў. З году ў год гэтай чэрвеньскай раніцай мы ўспамінаем, як стаялі насмерць Брэсцкая крэпасць, умацаваныя раёны і гарады, якія сарвалі планы маланкавага наступу фашысцкай Германіі. Мы памятаем, як доўгія 1132 дні змагалася акупаваная рэспубліка, сцякаючы крывёй непакораных і незламанага герояў-падпольшчыкаў, партызан і мірных жыхароў.
Наша памяць — шчыт, якім мы стрымліваем агрэсію ваяўнічага рэваншызму. Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа з'яўляецца актам справядлівага суда над злачынствамі, якія не маюць тэрміну даўнасці».
Мы, спадкаемцы пераможцаў, абавязаны заўсёды абараняць гістарычную праўду, берагчы памяць аб героях той вайны і прывіваць сваім дзецям імунітэт супраць ідэалогій выключнасці і перавагі нацый, вучыць іх ганарыцца вялікім подзвігам савецкага народа, які падарыў цяперашнім пакаленням жыццё, мір і свабоду.
Светлая памяць бязвінным ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, вечная слава героям-пераможцам.