Прычыны гібелі дзяцей на вадзе!
Выпадковыя ўтапленні як прычына смерці займаюць другое месца сярод няшчасных выпадкаў, траўм і атручванняў у дзяцей. Асноўнымі прычынамі дзіцячага траўматызму на вадзе з'яўляюцца няўменне дзяцей плаваць і знаходжанне іх каля вады без нагляду дарослых. Няшчасныя выпадкі адбываюцца не толькі па прычыне парушэння правілаў паводзінаў на вадзе, але і з-за купанні ў неабарудкаваных вадаёмах, адсутнасці кантролю за непаўналетнімі пры купанні з боку дарослых.
У Віцебскай вобласці спачатку года ў вадаёмах патанула двое дзяцей (Докшыцкі і Аршанскі раёны).
У прыватнасці, 11.06.2022 у кар'еры «Шчацінка» у г.Оршы, які вызначаны месцам для масавага адпачынку грамадзян, падчас плавання на матрацы патануў 16-гадовы падлетак. У гэты дзень дзіця адпрасілася ў законных прадстаўнікоў у кафэ з нагоды заканчэння 9-га класа, пра тое, што дзеці пойдуць на кар'ер, дарослым не паведаміла. Падлетак плаваць не ўмеў. Супрацоўнікі ОСВОД з вады цела дзіцяці дасталі, аднак выратаваць яго не ўдалося.
Звяртае на сябе ўвагу той факт, што практычна ў кожным выпадку прычынамі ўтаплення непаўналетніх разам з іх асабістай неасцярожнасцю на вадзе, таксама з'яўляюцца бясконтрольнасць бацькоў за паводзінамі і вольным часам загінулых. Менавіта бацькі павінны разумець, што, колькі б ні было гадоў дзіцяці, будзь ён дашкольнікам ці вучнем, ён не павінен знаходзіцца каля вады без нагляду дарослых. І менавіта бацькі абавязаны пагаварыць з дзецьмі пра ўсё, што можа адбыцца, папярэдзіць пра небяспеку і растлумачыць наступствы.
У перыяд актыўнага купальнага сезона, летніх канікул пракуратура Віцебскай вобласці папярэджвае грамадзян аб неабходнасці выканання правілаў паводзінаў на вадзе, асабліва непаўналетнімі, аб недапушчэнні пакідання малалетніх дзяцей без нагляду.
Беражыце сваіх дзяцей!
Памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Е.В.Асіпенка