Прыём асоб ва УСА № 9

Супрацоўнікамі пракуратуры Віцебскай вобласці сумесна з адміністрацыяй установы праведзена сустрэча з асобамі, якія адбываюць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 9 УДВП МУС па Віцебскай вобласці, размешчанай у г. Віцебску.

У рамках мерапрыемства ўвага асуджаных звернута на парадак і ўмовы адбыцця пакарання, выкананне ўскладзеных на іх абавязкаў, рэалізацыю іх правоў і законных інтарэсаў, змяненне ўмоў адбыцця пакарання ў залежнасці ад паводзін асуджанага.

Пасля сходу праведзены прыём асуджаных па пытаннях законнасці вынесеных у дачыненні да іх прыгавораў, аб прымяненні крымінальнага права, аб працаўладкаванні.

Кожны з тых, хто звярнуўся, атрымаў тлумачэнне парадку разгляду па сутнасці узніклых пытанняў і слушную параду з улікам палажэнняў заканадаўства.

В.а. начальніка аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем
заканадаўства органамі
крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання
С.Стурын