Прыём у ЛПП-4
За час прыёму звярнулася 7 асоб з рознымі пытаннямі, у т.л. аб нязгодзе з рашэннямі судоў па грамадзянскіх і крымінальных справах, аб прымяненні крымінальнага і спадчыннага права, аб магчымасці скарачэння тэрміну знаходжання грамадзяніна ў ЛПП.
Кожны са звярнуўшыхся атрымаў тлумачэнне парадку разгляду па сутнасці узніклых пытанняў і слушную параду з улікам палажэнняў заканадаўства.
Пасля правядзення прыёму Гук У.І. азнаёміўся з дзейнасцю ЛПП, умовамі побыту і працы асоб, якія ўтрымліваюцца ў ім, абмеркаваў з кіраўніцтвам ЛПП пытанні прымусовай ізаляцыі і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі асоб, прыцягнутых да працы, забеспячэння аховы іх правоў і законных інтарэсаў, выканання імі сваіх абавязкаў.
В.а. начальніка аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці
па наглядзе за законнасцю
выканання крымінальных пакаранняў С.Стурын