Прыём у ЛП № 4

Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Каранько Георгій Аляксандравіч правёў 20 чэрвеня 2018 г. выязны прыём асоб, якія знаходзяцца у лячэбна-працоўным прафілакторыі № 4 УДИН МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, размешчаным у г. Віцебску.

За час прыёму звярнулася 12 асоб з рознымі пытаннямі, у т.л. аб нязгодзе з рашэннямі судоў па грамадзянскіх справах, аб прымяненні крымінальнага права, аб магчымасці скарачэння тэрміну знаходжання грамадзяніна ў ЛПП.

Кожны са звярнуўшыхся атрымаў тлумачэнне парадку разгляду па сутнасці узніклых пытанняў і слушную параду з улікам палажэнняў заканадаўства.

Пасля правядзення прыёму Каранько Г.А. азнаёміўся з дзейнасцю ЛПП, умовамі побыту і працы асоб, якія ўтрымліваюцца у ім, абмеркаваў з кіраўніцтвам ЛПП пытанні прымусовай ізаляцыі і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі асоб, прыцягнутых да працы, забеспячэння аховы іх праў і законных інтарэсаў, выканання імі сваіх абавязкаў. 

В.а. начальніка аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці С.Э.Эстурын