Прыём у ЛП № 4

Супрацоўнікамі пракуратуры Віцебскай вобласці праведзены выязны прыём асоб, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі № 4 УДІН МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, размешчаным у г. Віцебску.

За час прыёму звярнулася 8 асоб з рознымі пытаннямі, у т.л. аб нязгодзе з рашэннямі судоў па грамадзянскіх справах, аб прымяненні АУС крымінальнага права, аб магчымасці скарачэння тэрміну знаходжання грамадзяніна ў ЛПП.

Кожны з тых, хто звярнуўся, атрымаў тлумачэнне парадку разгляду па сутнасці узніклых пытанняў і слушную параду з улікам палажэнняў заканадаўства.

Пасля правядзення прыёму пракурорскія работнікі праверылі выкананне патрабаванняў заканадаўства да ўмоў быту і працы асоб, якія ўтрымліваюцца ў ЛПП, абмеркавалі з кіраўніцтвам прафілакторыя пытанні прымусовай ізаляцыі і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі асоб, прыцягнутых да працы, забеспячэння аховы іх правоў і законных інтарэсаў, выканання імі сваіх абавязкаў. 

Старшы пракурор аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці
С.Стурын