Прынята Інструкцыя аб парадку правядзення штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ

Увайшло ў сілу рашэнне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2020 г. № 510 ”Аб правядзенні штогадовага абласнога конкурсу“, якім зацверджана Інструкцыя аб парадку правядзення штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ.

Мэтай правядзення конкурсу з'яўляецца актывізацыя работы рэдакцый друкаваных, тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ па ўсебаковым і аб'ектыўным інфармаванні насельніцтва аб падзеях грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця, павышэнне прафесійнага і ідэйна-зместавага ўзроўню СМІ, у тым ліку ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых работнікаў юрыдычных асоб, на якіх ускладзены функцыі рэдакцый СМІ.

У конкурсе могуць удзельнічаць рэдакцыі друкаваных, тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, іх інтэрнэт-рэсурсы, а таксама інфармацыйныя агенцтвы, сеткавыя выданні, журналісты і іншыя работнікі рэдакцый СМІ, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Віцебскай вобласці, у наступных намінацыях

 

  1. «Лепшае друкаванае СМІ Віцебскай вобласці»;
  2. «Лепшае тэлевізійнае, радыёвяшчальнае СМІ Віцебскай вобласці»;
  3. «Лепшае сеткавае выданне, інтэрнэт-рэсурс СМІ Віцебскай вобласці»; 
  4. «Лепшыя творчыя матэрыялы маладога журналіста ў СМІ»;
  5. «Лепшы творчы праект у друкаваным СМІ»;
  6. «Лепшы творчы праект у тэлевізійным, радыёвяшчальным СМІ»;
  7. «Лепшы творчы праект у інфармацыйным агенцтве, сеткавым выданні, інтэрнэт-рэсурсе СМІ»;
  8. «Лепшыя фотаматэрыялы ў СМІ»;
  9. «Лепшая тэлеаператарская праца ў СМІ».


З умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца тут.