Прызыў на ваенную службу – дзейсны пракурорскі нагляд
З Асноўнага закона дзяржавы вынікае, што абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак і свяшчэнны абавязак грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
У цяперашні час, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.02.2016 № 51 «Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым – маі 2016 года», прызыўнымі камісіямі і ваеннымі камісарыятамі праводзіцца прызыўная кампанія.
Пытанні прызыву на ваенную службу заўсёды былі ў полі зроку пракуратуры. Сваю задачу мы бачым у тым, каб забяспечыць поўны і ўсебаковы нагляд за дадзеным напрамкам дзейнасці.
У вясенне – летнюю прызыўную кампанію Віцебшчына паставіць у воінскія фарміраванні каля 1400 прызыўнікоў, а для праходжання службы ў рэзерве больш за 100 грамадзян прызыўнога узросту.
Ваенную службу яны будуць праходзіць ва Узброеных Сілах, у органах памежнай службы і унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў.
Практыка паказвае, што асноўная маса грамадзян адказна ставіцца да праходжання мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу, своечасова з'яўляецца на медыцынскія камісіі і на адпраўку ў воінскія часткі да месца службы.
На жаль, пакуль не знята з парадку дня пытанне з асобамі, якія ўхіляюцца ад прызыву, а такіх сёння каля 140 чалавек. Гэтыя людзі, як правіла, устойліва і ўсімі магчымымі спосабамі, пад разнастайнымі падставамі ўхіляюцца ад прыбыцця ў ваенныя камісарыяты, каб пазбегнуць прызыву на ваенную службу, выканаўшы тым самым
свой канстытуцыйны абавязак.Гэтая катэгорыя грамадзян павінна ведаць, што справядлівае ўзнагароджанне закону іх насьцігне.
Складзеная практыка красамоўна сведчыць аб тым, што арт. 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу) не з'яўляецца мёртванароджанай. Судамі вобласці разглядаюцца крымінальныя справы ў дачыненні да ухілянтоў, так іх назавем, і вінаватыя асобы прыцягваюцца да ўстаноўленай крымінальным законам адказнасці. Пракуроры на такіх працэсах выступаюць у якасці дзяржаўных абвінаваўцаў.
Але, галоўная мэта пракурорскага нагляду - гэта не пакаранне за парушэнне закона, а прафілактыка правапарушэнняў. У гэтых мэтах пракуратурай вобласці штогод плануюцца і праводзяцца пракурорскія праверкі выканання службовымі асобамі, адказнымі за правядзенне мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу, заканадаўства яго рэгламентуючага. Па выніках такіх праверак пры наяўнасці падстаў прымяняюцца меры пракурорскага нагляду.
У цэлым, агульная задача адібраць і паставіць у воінскія фарміраванні маладых людзей для проходжання імі вайсковай службы вырашаецца паспяхова ўсімі дзяржаўнымі структурамі, якія ў гэтым удзельнічаюць.
Пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай
вобласці
Віктар Колбун