Праблема гібелі і траўміравання грамадзян на аб'ектах чыгуначнага транспарту

Праблема гібелі і траўміравання грамадзян, асабліва непаўналетніх, на аб'ектах чыгуначнага транспарту знаходзіцца пад пільнай увагай Віцебскай транспартнай пракуратуры.

Праводзімыя праверкі па выкананні заканадаўства аб бяспецы руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту ў абавязковым парадку датычацца пытанняў прафілактыкі траўміравання грамадзян рухомым саставам.

Як правіла, прычынамі няшчасных выпадкаў на чыгунцы з'яўляецца асабістая неасцярожнасць, няўважлівасць, парушэнне, а часам і ігнараванне, мер бяспекі і правілаў пераходу чыгуначных пуцей самімі пацярпелымі.

У 1 паўгоддзі 2021 г. на аб'ектах, паднадзорных Віцебскай транспартнай пракуратуры, меў месца адзін выпадак траўміравання непаўналетняга рухомым саставам.

Так, 05.03.2021 на чыгуначных пуцях станцыі «Орша-Цэнтральная» пасля наезду цягніком рэгіянальных ліній эканом-класа №6022 паведамленнем «Мінск-Орша» траўміравана вучаніца 1-га курса УА «АГМЭК» 2005 года нараджэння, якая пражывае г. Орша, што пераходзіла чыгуначныя пуці па пешаходным насціле. Пацярпелая была шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне УЗ «Аршанская ГБ№1» з дыягназам: траўматычная ампутацыя левай ступні.

Траўміраванне непаўналетняй з'явілася следствам невыканання ёю мер бяспекі пры пераходзе чыгуначных пуцей. 

Намеснік Віцебскага
транспартнага пракурора           
Міхаіл Сашчако