Праблемныя аспекты выканання судовых пастаноў разгледжаны на міжведамасным нарадзе

Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці надаецца пастаянная ўвага пытанням выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў. Вывучаецца работа задзейнічаных на дадзеным напрамку дзяржаўных органаў і арганізацый рэгіёнаў вобласці. Праблемныя аспекты выступаюць прадметам разгляду на міжведамасных мерапрыемствах.

У прыватнасці, у аддзеле прымусовага выканання Полацкага раёна і г. Полацка праведзена нарада па актуальных пытаннях выканаўчага вядзення. У рабоце нарады прынялі ўдзел работнікі ўказанага аддзела, пракурор аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Плоскуноў Д.В., пракурор Полацкага раёна Трашко С.А.

У ходзе мерапрыемства разгледжана праблематыка паўнаты выканаўчых дзеянняў, вяртання выканаўчых дакументаў спагНальнікам, выканання парадку завяршэння выканаўчых вытворчасцей. Акцэнтавана ўвага на неабходнасці канструктыўнага ўзаемадзеяння судовых выканаўцаў з фінансавымі і падатковымі органамі пры выкананні выканаўчых дакументаў аб спагнанні сум у даход дзяржавы.

Пракурор аддзела пракуратуры вобласці
па наглядзе за выкананнем заканадаўства
органамі КВS і ПВ
Д.Плоскуноў.