Прадавец медных манет часоў Расійскай імперыі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці

Пракуратура Сенненскага раёна ў межах ажыццяўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове археалагічнай спадчыны прааналізавала звесткі і матэрыялы, якія размяшчаюцца ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, звязаныя з абаротам археалагічных матэрыялаў.

У ходзе вывучэння Інтэрнэт-рэсурсу «KUFAR.BY» устаноўлены факт размяшчэння мясцовым жыхаром аб'явы аб продажы манет, якія могуць быць аднесены да археалагічнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Згодна з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб культуры» культуры, пошук археалагічных аб'ектаў і археалагічных матэрыялаў у Рэспубліцы Беларусь можа ажыццяўляцца толькі пры правядзенні археалагічных даследаванняў на падставе адпаведнага дазволу, выдадзенага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Забаронены набыццё, продаж, дараванне, абмен, заклад археалагічных матэрыялаў, за выключэннем ажыццяўлення гэтых здзелак дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі і дзяржаўнымі музеямі, а таксама ў дачыненні да археалагічных матэрыялаў, якія знаходзіліся на 18.03.2016 ва ўладанні фізічных і юрыдычных асоб і ўключаных у адпаведны рэестр, які фарміруецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

У адпаведнасці з арт. арт. 19.8, 19.9 КоАП Рэспублікі Беларусь, незаконны пошук археалагічных матэрыялаў і незаконны абарот археалагічных матэрыялаў цягнуць адміністрацыйную адказнасць.

Праз скаардынаваныя сумесныя дзеянні пракуратуры і міліцыі Сенненскага раёна ўстаноўлена канкрэтная асоба і іншыя неабходныя абставіны па гэтым факце, прыняты меры па выманым і накіраванні манет на экспертызу.

Па заключэнні Віцебскай абласной камісіі па археалагічных аб'ектах і археалагічных матэрыялах, прадстаўленыя манеты ў колькасці 13 штук з'яўляюцца сапраўднымі меднымі манетамі ўзору 1735, 1757-62, 1867-1917 гадоў, маюць гістарычнае і навуковае значэнне, з'яўляюцца археалагічнымі матэрыяламі.

Суд Сенненскага раёна прыцягнуў няадбыўшагася прадаўца манет да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых

велічынь з канфіскацыяй 13 манет у даход дзяржавы.

Пастанова суда ўступіла ў законную сілу.

Пракуратура раёна працягне работу ў гэтым напрамку.

Па інфармацыі пракуратуры Сенненскага раёна.