Прафілактычная накіраванасць нагляднай дзейнасці

Успрымаючы тэндэнцыю узмацнення прафілактычнага складніка нагляднай дзейнасці, пракуратурай Віцебскай вобласці актывізавана тлумачальная праца сярод дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый па актуальных пытаннях правапрымяняльнай практыкі.

У прыватнасці, у лістападзе-снежні бягучага года прынята ўдзел у правядзенні вучэбна-метадычных семінараў (збораў), арганізаваных Віцебскім аблспажыўсаюзам і УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці па пытаннях захавання законнасці пры разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Да ведама кіраўнікоў следчых падраздзяленняў Віцебскай вобласці, работнікаў кадравых і юрыдычных службаў спажывецкай кааперацыі даведзены асноўныя парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, якія выяўляюцца органамі пракуратуры: адсутнасць належнага аналізу тэматыкі паступаючых зваротаў; няпоўны, фармальны разгляд зваротаў па сутнасці; парушэнне тэрмінаў разгляду зваротаў; неінфармаванне заяўнікаў аб рашэннях, прынятых па выніках разгляду іх зваротаў і г.п.

На канкрэтных прыкладах з практыкі праілюстраваны факты нездавальняючага вырашэння зваротаў, дачы фармальных і неабгрунтаваных адказаў, растлумачана прадугледжаная заканадаўствам адказнасць за парушэнне парадку разгляду зваротаў.

Правядзенне падобных мерапрыемстваў дазваляе павысіць узровень прававой падрыхтоўкі адказных службовых асоб, бо згодна са старажытным прыказкам, мудры чалавек вучыцца на памылках іншых.

Нам. начальніка аддзела па наглядзе за
выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
Дзмітрый Кудраўцаў