Прафілактыка павінна быць канкрэтнай
У выступленні намесніка пракурора вобласці Гука У.І. і іншых службовых асоб адзначалася, што праваахоўнымі органамі ў цеснай каардынацыі з іншымі ведамствамі і арганізацыямі праведзена значная работа ў мэтах процідзеяння негатыўным тэндэнцыям у развіцці крымінагеннай абстаноўкі. Прымаліся канкрэтныя меры па прафілактыцы правапарушэнняў, папярэджанні п'янства, алкагалізму і наркаманіі, сацыяльнай адаптацыі асоб, якія вярнуліся з папраўчых устаноў.
Аднак у апошні час у сферы крымінальна-прававых адносін абазначыўся шэраг негатыўных тэндэнцый: узрасла колькасць хуліганскіх дзеянняў, фактаў махлярства, фальшываманецтва, распаўсюджвання парнаграфічных матэрыялаў, злачынстваў з выкарыстаннем высокіх тэхналогій.
Асаблівай увагі заслугоўваюць тэндэнцыі росту асобных відаў цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян.
Асноўнымі прычынамі і ўмовамі, што спрыяюць здзяйсненню злачынстваў, з'яўляюцца п'янства і алкагалізм, незанятасць грамадска карыснай працай, бытавая няўладкаванасць праблемных грамадзян.
Разам з тым, вывучэнне практыкі выкарыстання мер індывідуальнай прафілактыкі паказала, што не паўсюль на месцах органамі выканаўчай улады і грамадскімі фарміраваннямі своечасова і ў поўным аб'ёме прымяняюцца прадастаўленыя паўнамоцтвы ў мэтах папярэджання крымінальных праяў.
У прыватнасці, мае патрэбу ў паляпшэнні дзейнасць органаў унутраных спраў па арганізацыі і правядзенні індывідуальнай работы з канкрэтнымі правапарушальнікамі, прыцягненні вінаватых асоб да крымінальнай адказнасці па арт. арт. 153, 154, 186 КК.
На тэрыторыі вобласці зарэгістраваны факты здзяйснення забойстваў з выкарыстаннем
огнестрэльнай зброі, пры гэтым работнікамі органаў унутраных спраў не заўсёды прымаюцца неабходныя меры па своечасовым вывадзе з абароту незарэгістраванай зброі.
У мэтах барацьбы з алкагалізмам у шэрагу рэгіёнаў недастаткова выкарыстоўваецца інстытут абмежавання працаздольнасці грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, хоць у гэтых рэгіёнах парушэнні антыалкагольнага заканадаўства носяць распаўсюджаны характар (Лёзненскі, Шумілінскі, Сянненскі раёны).
Патрэбуе удасканалення дзейнасць сацыяльных службаў, цэнтраў занятасці насельніцтва, паколькі многія злачынствы складаюцца ў прамой прычыннай сувязі з сацыяльным утрыманствам асобных грамадзян, незанятасцю іх грамадска карыснай працай.
Па-ранейшаму носяць актуальны характар пытанні, звязаныя з сацыяльнай адаптацыяй, індывідуальным бытавым і працоўным уладкаваннем асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі.
Па дадзеных органаў унутраных спраў з 1 510 чалавек, вызваленых у 2016 годзе з папраўчых устаноў і якія прыбылі для далейшага пражывання ў Віцебскую вобласць, працаўладкавана толькі 586 (38,8%).
У асобных раёнах не адпавядае прад'яўленым патрабаванням дзейнасць назіральных камісій, якія закліканы ажыццяўляць прафілактыку рэцыдыўнай злачыннасці і аказваць дапамогу органам, якія выконваюць пакаранне, у арганізацыі выпраўленчага працэсу ў дачыненні да канкрэтных асуджаных, іх рэадаптацыі і рэсацыялізацыі (Гарадоцкі, Лёзненскі, Міёрскі, Ушацкі, Шаркаўшчынскі раёны).
Не ўсюды на месцах наладжана цеснае ўзаемадзеянне органаў аховы здароўя, унутраных спраў, сацыяльных службаў па папярэджанні алкагалізму, выкарыстанні медыкаментозных і псіхалагічных метадаў лячэння алкагольнай залежнасці. Адсутнічае належны эфект ад знаходжання грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, у лячэбна-працоўных прафілакторыях.
У той жа час у мінулым годзе пасля ўжывання спіртных напояў здзейснена больш за 20% усіх злачынстваў, у тым ліку 75,9 % забойстваў і 62,1% цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Патрэбуе паляпшэння індывідуальная праца ўстаноў
аховы здароўя з асобамі, якія маюць псіхічныя адхіленні (Лепельскі, Полацкі рэгіёны).
Маюцца прэтэнзіі да арганізацыі работы грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, дзейнасць якіх не носіць папераджальнага і сістэмнага характару, нярэдка ажыццяўляецца фармальна. Саветамі ГПАП не заўсёды своечасова выяўляюцца асобы, схільныя да супрацьпраўных паводзін, не распрацоўваюцца і не ўносяцца суб'ектам прафілактыкі правапарушэнняў, органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і іншым арганізацыям прапановы па пытаннях аховы парадку і прафілактыкі правапарушэнняў на падведамаснай тэрыторыі (г.Наваполацк, Гарадоцкі, Полацкі, Віцебскі, Верхнядзвінскі, Аршанскі, Дубровенскі раёны).
Патрабуе большай актыўнасці работа камісій і інспекцый па справах непаўналетніх па папярэджанні правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі (Кастрычніцкі, Чыгуначны раёны г.Віцебска, Бешанковіцкі, Віцебскі, Лепельскі, Глыбоцкі, Полацкі, Чашніцкі рэгіёны).
Па выніках абмеркавання каардынацыйным саветам прынята рашэнне, накіраванае на паляпшэнне ўзаемадзеяння ўсіх зацікаўленых ведамстваў і арганізацый пры рэалізацыі мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.
У рабоце савета прыняў удзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Віцебскай вобласці Пазняк А.Г.
Начальнік арганізацыйна-
кантрольнага аддзела
пракуратуры вобласці Ігар
Багачоў