Прафілактыка правапарушэнняў

За першае паўгоддзе 2017 г. на аб'ектах чыгуначнага транспарту супрацоўнікамі Аршанскага АУСТ выяўлена 1376 адміністрацыйных правапарушэнняў, у тым ліку 4 дробныя хуліганствы, 466 фактаў распіцця алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва ў грамадскім месцы альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення, 621 - курэнне тытунёвых вырабаў у забароненых месцах, 196 - праход па чыгуначных пуцях або знаходжанне на чыгуначных пуцях у неўстаноўленым месцы, 14 парушэнняў правілаў праезду чыгуначных пераездаў, 9 дробных крадзяжоў, адзін з якіх здзейснены работнікамі лакаматыўнага дэпо Орша.


Так, 12.02.2017 каля 02-00 гадзін стралкамі стралковай каманды на ст. Орша Мінскага атрада Ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі былі затрыманы два слесары па рамонце рухомага саставу лакаматыўнага дэпо Орша, якія спрабавалі выкрасці 80 л дызельнага паліва, злітага з рухомага саставу, што знаходзіўся ў цэху для правядзення ТО-2.

Дадзеныя работнікі дэпо былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 10.5 КоАП (дробны крадзеж). Транспартным пракурорам начальніку лакаматыўнага дэпо ўнесена прадстаўленне, па выніках разгляду якога адзначаныя недахопы ў пытаннях захаванасці ПАМ устранены, вінаватыя прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

25.02.2017 каля 00 гадзін 30 хвілін стралкамі стралковай каманды на тэрыторыі ПМС-78 затрыманы непрацуючы жыхар г. Оршы, які здзейсніў крадзеж з платформы, што знаходзілася на тэрыторыі прадпрыемства і якая павінна ахоўвацца вартаўніком, 103 падкладак пад рэйкі агульнай вагой звыш 540 кг, коштам 364,82 рубля.

Транспартным пракурорам начальніку ПМС-78 унесена прадстаўленне аб устраненні парушэнняў заканадаўства аб захаванасці маёмасці, па выніках разгляду якога 4 работнікі прадпрыемства прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Памочнік Віцебскага
транспартнага пракурора
юрыст 1 класа    Д.В. Кубракоў