Прафілактыка правапарушэнняў, папярэджанне рэцыдыўнай злачыннасці, сямейна-бытавых злачынстваў: у пракуратуры Віцебскай вобласці адбылося пасяджэнне каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй

Прафілактыка правапарушэнняў, папярэджанне рэцыдыўнай злачыннасці, сямейна-бытавых злачынстваў: у пракуратуры Віцебскай вобласці адбылося пасяджэнне каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй

Пад старшынствам пракурора Віцебскай вобласці Ігара Украінца ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі з рэгіёнамі адбылося пасяджэнне каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Віцебскай вобласці. Тэма – выкананне комплекснага плана па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Віцебскай вобласці на 2022 год, выкананне суб'ектамі прафілактыкі і праваахоўнымі органамі заканадаўства аб папярэджанні рэцыдыўнай злачыннасці, сямейна-бытавых злачынстваў, а таксама ўзгадненне абласнога комплекснага плана па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Віцебскай вобласці на 2023 год.   

Сярод прысутных члены каардынацыйнай нарады і запрошаныя – першы намеснік пракурора вобласці Дзяніс Шапавалаў, намеснік пракурора вобласці Ігар Белавусаў, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў,  начальнік УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Аляксандр Гуцко, начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Любімаў, начальнік УДФР КДГК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Аляксандр Скоры, старшыня КДГК Віцебскай вобласці Уладзімір Гадзяцкі, начальнік установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь» Сяргей Мелешкін, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома, кіраўнікі структурных падраздзяленняў пракуратуры вобласці і іншыя.

Пры разглядзе пытанняў акцэнтавана ўвага на недахопах, што мелі месца ў рэалізацыі суб'ектамі прафілактыкі комплекснага плана па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Віцебскай вобласці на 2022 год, фарміраванні комплекснага плана па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Віцебскай вобласці на 2023 год з улікам наяўных негатыўных тэндэнцый у крымінагеннай абстаноўцы, гібелі грамадзян ад знешніх прычын.

Даведка. У

обласці адзначаецца рост колькасці злачынстваў, учыненых асобамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, на 4,6%. Удзельная вага такіх злачынстваў у агульнай структуры складае 35,1%. Дадзены паказчык з'яўляецца адным з самых высокіх у рэспубліцы. У стане алкагольнага ап'янення ўчынена 83% забойстваў, 92% наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў, 89% рабаванняў, 70% крадзяжоў.

«Вынікі нагляднай дзейнасці сведчаць аб наяўных сістэмных недахопах у арганізацыі работы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, органаў унутраных спраў, аховы здароўя і іншых суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні п'янства і алкагалізму, адсутнасці комплекснага падыходу, ведамаснай раз'яднанасці», – адзначыў у сваёй дакладзе першы намеснік пракурора вобласці Дзяніс Шапавалаў.

Таксама ён звярнуў увагу на недахопы ў арганізацыі прафілактычнай работы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прафілактычных камісій па папярэджанні пажараў і гібелі ад іх грамадзян.

Даведка. За 11 месяцаў 2022 года ў вобласці на 11,8% (з 85 да 95) павялічылася колькасць загінулых на пажары асоб.

Удзельнікі нарады удзялілі асаблівую ўвагу пытанням прафілактыкі злачынстваў, учыненых на сямейна-бытавой глебе, папярэджанню рэцыдыўнай злачыннасці.

Даведка. У вобласці адбыўся рост колькасці такіх злачынстваў на сямейна-бытавой глебе, як забойствы – з 13 да 15, злачынствы супраць палавой недатыкальнасці – з 1 да 29, катаванне – з 32 да 46.

Пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец арыентаваў органы ўнутраных спраў, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы на павышэнне якасці індывідуальнай прафілактычнай работы з асобамі, якія дапускаюць гвалт у сям'і, своечасовае і якаснае прыняцце мер да прыцягнення такіх асоб да ўстаноўленай законам адказнасці.

Па выніках нарады дадзены канкрэтныя даручэнні, распрацаваны дадатковыя меры па паляпшэнні дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў і гібелі грамадзян ад знешніх прычын, узгоднены комплексны план па прафілактыцы

правапарушэнняў на тэрыторыі Віцебскай вобласці на 2023 год.

 

Старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў