Прафілактыка правапарушэнняў у войсках
Прафілактычна-папераджальная праца ў воінскіх часцях, пад наглядам пракуратуры Віцебскай вобласці, пастаянна праводзіцца пракурорскімі работнікамі аддзела па наглядзе за выкананнем законнасці ў войсках.
Такая праца праводзілася ў 19 асобнай механізаванай брыгадзе, дыслацыраванай у Заслонаўскім гарнізоне. Старшы пракурор аддзела малодшы саветнік юстыцыі Сухарукаў А.А. сумесна з выконваючым абавязкі камандзіра войскамі Северо-заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёрам Гнілазубам В.В. выступіў перад афіцэрскім складам злучэння.
Да ваеннаслужачых была даведзена інфармацыя аб стане законнасці і злачыннасці ў воінскіх часцях, дыслацыраваных на тэрыторыі Віцебскай вобласці, прыведзены асобныя прыклады супрацьпраўных паводзін ваеннаслужачых, прынятыя да іх меры пракурорскага нагляду. Акрамя таго, прысутным даведзена адказнасць за здзяйсненне злачынстваў і правапарушэнняў карупцыйнай накіраванасці.
Таксама, Сухарукаў А.А. прыняў удзел у вечары пытанняў і адказаў, які праводзіўся з ваеннаслужачымі тэрміновай службы, на якім даў ім вычарпальныя адказы на пытанні, звязаныя з праходжаннем ваеннай службы, арганізацыяй іх побыту і жыццядзейнасці.
На гэтым жа мерапрыемстве ён давеў да ваеннаслужачых меру адказнасці за здзяйсненне статутных узаемаадносін, а таксама іншых воінскіх злачынстваў гвалтоўнай матывацыі.
Намеснік начальніка аддзела пракуратуры вобласці Ю.Смалянко