Прафілактыка праяў карупцыі – адзін з найважнейшых напрамкаў дзейнасці пракуратуры Віцебскай вобласці

З пачаткам навучальнага года вышэйшыя навучальныя ўстановы вобласці папоўніліся значнай колькасцю новых студэнтаў - першакурснікаў.

Як паказвае практыка пракурорскага нагляду, карупцыйныя рызыкі ва ўстановах адукацыі дастаткова высокія. Так, толькі ў бягучым годзе ў сферы адукацыі ў Віцебскай вобласці ўлічана больш за 40 карупцыйных злачынстваў. За сістэматычнае атрыманне грашовых сродкаў (ад 35 да 500 долараў) ад студэнтаў-замежнікаў за здачу экзаменаў, залікаў, ліквідацыю акадэмічнай запазычанасці асуджаны па ч. 2 арт. 430 КК Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару) загадчык кафедры агульнай стаматалогіі УА "Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт". У неаднаразовым атрыманні хабараў (10 эпізодаў) ад студэнтаў універсітэта за паспяховую здачу экзаменаў прызнаны вінаватым выкладчык кафедры фізічнай культуры і спорту УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М. Машэрава».

У сувязі з выяўленнем неаднаразовых фактаў хабарніцтва ва ўстановах адукацыі вобласці аддзелам па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Віцебскай вобласці праведзены шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне фактаў праявы карупцыі як сярод выкладчыкаў, так і сярод навучэнцаў. Прафілактычныя гутаркі праведзены са студэнтамі-першакурснікамі УА "Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт", УА «Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт», іншых навучальных устаноў.

Да ведама прысутных даведзены патрабаванні антыкарупцыйнага заканадаўства, непасрэдна якія адносяцца да навучэнцаў і выкладчыкаў. Падрабязна асветлены пытанні адказнасці за парушэнні заканадаўства па барацьбе з карупцыяй.

У ходзе гутарак работнікі пракуратуры адказалі на пытанні студэнтаў, якія тычацца практычных жыццёвых сітуацый.

Старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці І.Марозаў