Вытворчая дысцыпліна: па патрабаванні пракуратуры выяўленыя парушэнні ўстаранены
Пракуратурай Віцебскай вобласці праведзена праверка выканання патрабаванняў заканадаўства аб распараджэнні і ахове ўласнасці, а таксама заканадаўства аб працы ў адкрытым акцыянерным таварыстве г. Віцебска па вытворчасці неачышчаных алеяў і тлушчаў.
Устаноўлены факты заключэння дагавораў на загадзя нявыгадных для прадпрыемства ўмовах, адгрузкі прадукцыі пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці за раней пастаўленыя тавары, адсутнасць неналежнай арганізацыі работы па своечасовым рэагаванні на факты пратэрміноўкі плацяжу.
Парушэнні выяўлены таксама пры правядзенні інвентарызацый. Так, у склад асоб, якія ўдзельнічалі ў правядзенні інвентарызацыі, уключаліся фактычна адсутныя ў названы дзень работнікі і матэрыяльна-адказнай асобы. Не ва ўсіх выпадках падпісваліся інвентарызацыйныя вопісы.
Кадравай службай прадпрыемства не ў поўнай меры забяспечвалася выкананне патрабаванняў заканадаўства пры вядзенні працоўных кніжак і фарміраванні асабістых спраў работнікаў.
Устаноўлены факты, калі пры прыцягненні работнікаў да матэрыяльнай адказнасці з іх спаганялася ўпушчаная выгада, а не рэальны ўрон, прычынены прадпрыемству.
Па выніках праведзенай праверкі пракуратурай Віцебскай вобласці накіравана прадстаўленне на імя дырэктара таварыства, па выніках разгляду якога 2 службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Выяўленыя парушэнні ўстранены.
Старшы пракурор аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе
за выкананнем заканадаўства і
законнасцю прававых актаў А. Е. Жумарына