Пракуратура на абароне дзяржаўных інтарэсаў

Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці спынены факт неналежнага уцягвання ў гаспадарчы абарот аб'екта нерухомасці, перададзенага на льготных умовах з камунальнай уласнасці ў прыватную.

Па іску пракурора Аршанскага раёна ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Аршанскага раёна вернуты будынак школы, рэалізаваны на аўкцыёне для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці і стварэння дадатковых працоўных месцаў.

Пакупніком прадпрымальніцкая дзейнасць з выкарыстаннем набытай нерухомай маёмасці ў тэрмін, устаноўлены дагаворам і заканадаўствам, не ажыццяўлялася, права зносу нерухомай маёмасці, будаўніцтва новага аб'екта ім не рэалізоўвалася, нерухомая маёмасць знаходзілася ў тэхнічна незадавальняючым стане, што пацверджана камісійнымі актамі абследавання.

У добраахвотным парадку пакупнік адмовіўся ад скасавання дагавора куплі-продажу капітальнага будаўніцтва і вяртання нерухомай маёмасці ў камунальную ўласнасць, у сувязі з чым, спрэчка разглядалася ў эканамічным судзе Віцебскай вобласці, згодна з рашэннем якога дагавор куплі-продажу капітальнага будаўніцтва скасаваны, на адказнага ўскладзены абавязак вярнуць капітальнае будаўніцтва ў камунальную ўласнасць раёна.

Акрамя гэтага, з адказнага ў даход бюджэту Аршанскага раёна спагнана 295 281,31 рубля розніцы паміж ацэначным коштам набытай маёмасці, павялічаным з улікам індэкса цэн вытворцаў на прамысловую прадукцыю, і цаной яе набыцця, а таксама дзяржаўная пошліна ў даход рэспубліканскага бюджэту.

Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу.

 

Старшы пракурор аддзела па наглядзе

за выкананнем заканадаўства і

законнасцю прававых актаў Т.Н. Апалева