Пракуратура вобласці правяла праверку выканання патрабаванняў Указа Прэзідэнта «Аб пустуючых і старых дамах»
Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці ўдзяляецца павышаная ўвага рэалізацыі выканкамамі жыллёвай палітыкі з улікам рацыянальнага выкарыстання ўжо наяўнай жылой плошчы, а таксама забеспячэння своечасовага ўключэння ў абарот зямельных участкаў, занятых невыкарыстоўванымі жылымі дамамі і пабудовамі.
У прыватнасці, органамі пракуратуры вобласці арганізавана і праведзена праверка выканання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2018 № 357 «Аб пустуючых і старых дамах» (далей – Указ).
Названы Указ накіраваны на скарачэнне колькасці пустуючых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі або без іх у сельскай мяснасці, а таксама на далейшае добраўпарадкаванне і забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання тэрыторыі населеных пунктаў.
Разам з тым, праверка паказала, што праца абсалютнай большасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню па выкананні Указа носіць фармальны характар, дзейсныя меры па рэалізацыі ўстаноўленых патрабаванняў з боку выканкамаў не прымаюцца. Адсутнічае належны ўлік пустуючых і старых дамоў. Не вядзецца тлумачальная праца сярод насельніцтва аб наступствах бестаронкавага ўтрымання жылых памяшканняў.
Нягледзячы на тое, што ў райвыканкамах у адпаведнасці з п. 3 Указа створаны камісіі па абследаванні стану жылых дамоў, размешчаных у сельскай мяснасці на тэрыторыі раёнаў (далей – камісія), дзейнасць апошніх не адпавядае прад'яўленым патрабаванням, агляды жылых дамоў не праводзяцца, заключэнні не складаюцца або складаюцца з парушэннем патрабаванняў Указа, персанальны склад названых камісій патрабуе перагляду. Напрыклад, на момант праверкі ў склад камісіі па абследаванні стану жылых дамоў, размешчаных на тэрыторыі Чашніцкага раёна, уваходзілі галоўны ўрач ДУ «Чашніцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», якая з мая 2019 г. знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем да дасягнення ім узросту 3-х гадоў, а таксама інспектар інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Чашніцкага раёна,
які з 01.04.2020 ад пасады вызвалены.Вывучэннем матэрыялаў па ўключэнні пустуючых дамоў у адпаведны рэестр устаноўлена, што фактычна пустуючыя дамы выяўляюцца не камісіяй, а старшынямі сельвыканкамаў, што вядзе да неабгрунтаванага зацягвання тэрмінаў прыняцця адпаведных рашэнняў (Верхнядзвінскі, Пастаўскі раёны).
Насуперак патрабаванням п. 2 Указа райвыканкамамі не забяспечана належнае вядзенне рэестра пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці, звесткі аб дамах у рэестр змяшчаюцца несвоечасова альбо не змяшчаюцца наогул (Россонскі, Чашніцкі, Ушацкі раёны і інш.).
У парушэнне патрабаванняў Указа райвыканкамамі не арганізавана апавяшчэнне ўласнікаў пустуючых дамоў аб маючым адбыцца ўключэнні дадзеных жылых памяшканняў у рэестр. Праца па пошуку ўласнікаў, якія працяглы час не выкарыстоўваюць жылыя памяшканні, належным чынам не праводзіцца (Бешанковіцкі, Талачынскі, Россонскі раёны і інш.).
Райвыканкамамі не забяспечана своечасовае і поўнае выкананне патрабаванняў п. 9 Указа ў частцы абавязковай падачы на працягу двух месяцаў з дня ўключэння жылога дома ў рэестр у суд па месцы знаходжання пустуючага дома заявы аб прызнанні пустуючага дома бяспанцельным і перадачы яго ў уласнасць адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
Праверка арганізацыі ўліку і скарачэння колькасці старых дамоў у сельскай мясцовасці сведчыць, што дадзеная праца сельвыканкамамі таксама арганізавана неналежным чынам, кантроль з боку райвыканкамаў адсутнічае.
Да прыкладу, у рэестр пустуючых дамоў, размешчаных на тэрыторыі Іванскага сельсавета Чашніцкага раёна, уключаны 8 дамоў у населеных пунктах Іванск, Дзямідавічы, Красніца; у рэестр старых дамоў – 16 дамоў у населеных пунктах Іванск, Дзямідавічы, Падрэзы, Прыстоі, Красніца. Разам з тым, у ходзе абследавання тэрыторыі сельсавета пракуратурай Чашніцкага раёна выяўлена значная колькасць як пустуючых, так і старых дамоў, не ўключаных у адпаведныя рэестры.
Акрамя таго, выканкамамі першаснага ўзроўню не забяспечаны належны кантроль засвоечасовым і поўным выкананнем уладальнікамі старых дамоў ужо выдадзеных прадпісанняў аб спыненні беcгаспадарчага ўтрымання гэтых дамоў. Рашэнні аб знішчэнні старых дамоў пры невыкананні прадпісанняў, альбо аб звароце ў суд з хадайніцтвам аб выманым у уладальніка старога дома не прымаюцца, хоць у шэрагу выпадкаў з моманту накіравання уладальніку прадпісання прайшло больш паўгода (г.Віцебск, Докшыцкі раён і інш.).
Адсутнасць дзеючага ўліку пустуючых дамоў, ненадлежнае вядзенне адпаведнага рэестра і працы па знішчэнні старых дамоў спрыяе неэфектыўнаму выкарыстанню жылога фонду і зямельных участкаў, занятых пустуючымі і старымі дамамі.
З мэтай ліквідацыі недахопаў і парушэнняў у сферы скарачэння пустуючых і старых дамоў, па выніках праверак органамі пракуратуры Віцебскай вобласці ў гаррайвыканкамы унесена 9 прадстаўленняў, у якіх запатрабавана прыняць вычарпальныя меры да скарачэння колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці.
Пракурор аддзела па наглядзе за
выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
пракуратуры вобласці Таццяна
Іванова