Пракуратура вобласці абараняе правы пажылой жанчыны

Па звароце грамадзянкі Б. аб парушэнні яе жыллёвых правоў у выніку дарэння належнай ёй кватэры на карысць грамадзянкі Г. устаноўлена, што Б., 1937 года нараджэння, пражывала адна ў добраўпарадкаванай кватэры. У сувязі з тым, што ў кастрычніку 2015 г. яна зламала нагу і не магла перасоўвацца і абслугоўваць сябе, ёй неабходна была старонняя дапамога. Пры такіх абставінах яна аформіла дагавор дарэння кватэры малазнаёмай Г. з умовай, што апошняя забяспечыць ёй догляд. Але пазней пасля перанесенага Б. інсульту Г. не забрала яе з бальніцы, а змясціла ў аддзяленне сястрынскага догляду, адкуль яе забралі сваякі.

Улічваючы выкладзенае, у інтарэсах састарэлай жанчыны ў суд Полацкага раёна і г. Полацка пракурорам Віцебскай вобласці накіравана іскавая заява аб прызнанні несапраўдным дагавора дарэння кватэры на падставе ч. 1 п. 1 арт. 179 ГК, з прычыны заключэння яго пад уплывам зманлівасці.

Рашэннем суда іск задаволены, здзелка прызнана несапраўднай.

Рашэнне ўступіла ў законную сілу.

Начальнік аддзела па наглядзе за
адпаведнасцю закону судовых
пастановаў па грамадзянскіх справах
пракуратуры вобласці Ірына Ціткова