Пракуратура аказвае дапамогу ў абароне інтарэсаў беларускіх экспарцёраў
Асабліва востра неабходнасць пракурорскага ўмяшання выяўляецца пры выяўленні парушэнняў у сферы знешнеэканамічнай дзейнасці, паколькі рэалізацыя айчыннымі прадпрыемствамі-экспарцёрамі права на судовую абарону абцяжарана неабходнасцю нясення дадатковых выдаткаў у выглядзе выплаты дзяржаўнай пошліны. Пры гэтым прызнанне і выкананне рашэнняў беларускіх эканамічных судоў на тэрыторыі замежных дзяржаў не заўсёды гарантуе рэальнае пакрыццё панесеных выдаткаў.
У сувязі з гэтым органамі пракуратуры Віцебскай вобласці на пастаяннай аснове аказваецца садзейнічанне беларускім арганізацыям-пастаўшчыкам у пытаннях спагнання пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці.
Да прыкладу, пракуратурай вобласці ў мэтах абароны інтарэсаў буйнога беларускага прадпрыемства па здабычы і перапрацоўцы даламітавай сыравіны прад'яўлены іск да суб'екта тавараправодзячай сеткі на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі.
Па выніках праведзенай пракуратурай праверкі было ўстаноўлена, што з боку літоўскага контрагента, які выступае ў якасці дылера па дагаворы, заключаным у 2013 годзе, пачынаючы з 2017 года сталі дапускацца парушэнні дагаворнай дысцыпліны ў выглядзе пратэрміновак аплаты пастаўленай прадукцыі, а частка тавару, пастаўленага ў 2018 годзе на агульную суму 84 062,76 еўра, засталася і зусім не аплачанай.
Прэтэнзійная праца не прынесла належнага выніку, дылер прызнаваў маючуюся запазычанасць, аднак, спасылаючыся на складанае фінансавае становішча, абавязацельствы па аплаце пастаўленага не выконваў.
Разгляд іска пракурора ў эканамічным судзе доўжыўся больш за паўгода і ўскладняўся наяўнасцю моўнага бар'ера паміж краінамі, адмовай кампетэнтнага органа Літвы ў выкананні судовага даручэння аб апавяшчэнні адказнага аб выкліку ў суд, а таксамапачаткам працэдуры рэструктурызацыі ў дачыненні да літоўскага прадпрыемства.
Рашэннем эканамічнага суда Віцебскай вобласці ад 19.07.2019 іскавыя патрабаванні пракурора былі задаволены, з адказнага ў карысць пацярпелага было спагнана больш за 92 тыс. еўра асноўнага доўгу і пені за несвоечасовую аплату, а таксама выдаткі, панесеныя ў сувязі з перакладам дакументаў на літоўскую мову.
Па выніках 1 паўгоддзя 2019 года пракурорамі Віцебшчыны ў інтарэсах беларускіх арганізацый-пастаўшчыкоў ужо прад'яўлена 5 іскавых заяў аб спагнанні пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці на суму эквівалентную 400 тыс. беларускіх рублёў. Праца ў дадзеным напрамку будзе працягнута і ў далейшым.
Намеснік начальніка
аддзела па наглядзе
за выкананнем
заканадаўства і
законнасцю
прававых актаў
пракуратуры
вобласці
Дзмітрый Кудраўцаў