Пракуратура прыняла ўдзел у семінары на тэму «Актуальныя праблемы правапрымяняльнай практыкі на дасудовай стадыі крымінальнага працэсу: процідзеянне правапарушэнням у сферы эканомікі».

Ва ўпраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці адбыўся вучэбна-метадычны семінар на тэму «Актуальныя праблемы правапрымяняльнай практыкі на дасудовай стадыі крымінальнага працэсу: процідзеянне правапарушэнням у сферы эканомікі».

У працы семінара прынялі ўдзел работнікі Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, пракуроры гарадоў і раёнаў, начальнікі следчых падраздзяленняў вобласці, работнікі органаў унутраных спраў, якія курыруюць пытанні барацьбы з эканамічнай злачыннасцю.

У ходзе дакладаў былі асветлены праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць пры вырашэнні заяў і паведамленняў аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, ілжэпрадпрымальніцтве, ухіленні ад выплаты падатковых плацяжоў, эфектыўнасці прымянення аператыўна-вышуковага заканадаўства пры процідзеянні эканамічнай злачыннасці.

Начальнік аддзела пракуратуры вобласці Р. Чудакоў.