Пракуратура працягвае добрую традыцыю «Нашы дзеці»
Супрацоўнікі пракуратуры Докшыцкага раёна сумесна з супрацоўнікамі РАУС і начальнікам РАНС далучыліся да акцыі «Нашы дзеці».
І ўжо ў гэтым Новым годзе «Дзеды Марозы ў пагонах» з прыемнымі падарункамі наведалі дзяцей у раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры.
Хлопцы атрымалі лыжы для развіцця фізічнага стану і духу. У адказ дзеці падрыхтавалі навагодняе выступленне і кожнаму падарылі паштоўкі, зробленыя ўласнымі рукамі.
Памочнік пракурора Докшыцкага раёна Аляксей Бізуноў.