Пракуратура Сенненскага раёна расчыніла свае дзверы пасля капітальнага рамонту і мадэрнізацыі
Другое дыханне абрытавала пракуратура Сенненскага раёна, якая ў сераду адчыніла свае дзверы пасля капітальнага рамонту і мадэрнізацыі. Рэканструяваны аб'ект гарманічна ўпісаўся ў цэнтральную вуліцу раённага цэнтра, упрыгожыў яго архітэктурны аблік.
На працягу двух гадоў, а менавіта столькі часу вяліся рамонтна-будаўнічыя работы, для супрацоўнікаў пракуратуры былі выдзелены кабінеты ў мясцовым райвыканкаме. Тэрміны ўводу ў эксплуатацыю двухпавярховага аб'екта пераносіліся з-за недахопу грашовых сродкаў у рэспубліканскім бюджэце. У гэтай сітуацыі фінансавую дапамогу аказаў аблвыканкам, выдзеліўшы недастатковыя для завяршэння рэканструкцыі 1,5 млрд. рублёў. Сёння будынак пракуратуры, пабудаваны 38 гадоў таму, не пазнаць як звонку, так і ўнутры — добраўпарадкаваная прылеглая тэрыторыя, абноўлены інтэр'ер, прасторныя службовыя кабінеты, сучасная тэхніка, зручная мэбля. Тут атрымала прапіску асобны пакой адпачынку і прыёму ежы. У цэлым новы аблік абышоўся ў 3,8 млрд. рублёў. Характэрна, што з рэканструкцыяй пракуратуры Сенненскага раёна скончыўся працэс мадэрнізацыі аналагічных будынкаў на Віцебшчыне. Цяпер такая праца актыўна вядзецца ў іншых рэгіёнах краіны.
Ацаніў папрыгацелы аб'ект генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк, які прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця. Віншуючы калектыў пракуратуры з гэтай знакавай падзеяй, Аляксандр Уладзіміравіч адзначыў, што дзяржава, нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, аказвае пастаяннае садзейнічанне ў стварэнні неабходных умоў для якаснай працы праваахоўных органаў. Адкрыццё абноўленага будынка, на думку генеральнага пракурора, з'яўляецца сведчаннем увагі кіраўніцтва краіны, а таксама мясцовых улад да патрэб і запатрабаванняў наглядных органаў. Бо часам спецыялістам даводзіцца забываць аб нармаваным працоўным дні — ёсць шмат сітуацый, якія патрабуюць неадкладнага
вмяшання. Нездарма на мундзіры супрацоўнікаў — знак з выявай шчыта і скрыжаваных мячоў як сімвалаў барацьбы за перамогу справядлівасці і абароны пацярпелых ад беззаконня. Але для таго, каб усталяваць, хто мае патрэбу ў заступніцтве, а хто варты адплаты, даводзіцца нямала папрацаваць. Таму камфортны і ўтульны будынак дазволіць яшчэ больш эфектыўна і рэзультатыўна выконваць ускладзеныя задачы, выказаў упэўненасць Аляксандр Канюк.Пра тое, што мадэрнізаваны будынак значна палепшыць умовы працы і магчымасці супрацоўнікаў, ад прафесіяналізму якіх шмат у чым залежыць вера людзей у закон, фарміраванне прававой культуры насельніцтва, гаварыў у сваім прывітальным слове намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Белавус.
Характэрна, што ва уваходнай цырымоніі адкрыцця прыняў удзел намеснік генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандр Дубаў, які 10 гадоў узначальваў пракуратуру Сенненскага раёна. Сярод ганаровых гасцей былі супрацоўнікі пракуратуры вобласці на чале з Генадзем Дыско, прадстаўнікі мясцовай улады, будаўнічых арганізацый. Падтрымаць новасёлаў прыйшлі і супрацоўнікі міліцыі, райаддзелаў Следчага камітэта і па надзвычайных сітуацыях, грамадскасць. Генеральны дырэктар вытворча-будаўнічага камерцыйнага прадпрыемства «Белімпекс» Аляксандр Каржаеў перадаў сімвалічны ключ пракурору Сенненскага раёна Уладзіміру Рудзянкову. Кульмінацыяй свята стала разразанне чырвонай стужкі, пасля чаго была арганізавана экскурсія па абноўленым будынку.
Дарэчы, праведзеная праца стала першым крокам у маштабным пераўтварэнні ўсяго райцэнтра. Неўзабаве горад ператварыцца ў вялікую будаўнічую пляцоўку і пачне падрыхтоўку да абласнога
святу «Дажынкі-2016».
Вольга БУЛАВКА. «Віцебскія вяскоўцы».