Пракуратура Віцебскай вобласці: 2 гады 6 месяцаў абмежавання волі за абразлівы каментарый
Пракуратурай Віцебскай вобласці падтрымана дзяржабвінавачванне ў судзе Чыгуначнага раёна г. Віцебска па крымінальнай справе ў дачыненні да 36-гадовага жыхара г. Віцебска Ж., які абвінавачваўся ў публічным абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.
Як устаноўлена, Ж. 12.08.2020 наўмысна, з мэтай прыніжэння гонару і годнасці прадстаўніка ўлады, з выкарыстаннем свайго мабільнага тэлефона ў адной з публічных груп месенджара размясціў абразлівы каментарый у адрас кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, у сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.
З улікам прапановы дзяржаўнага абвінаваўцы і даследаваных судом доказаў, суд Чыгуначнага раёна г. Віцебска пастанавіў абвінаваўчы прыгавор.
На падставе арт.369 КК Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Ж. прызначана пакаранне ў выглядзе двух гадоў шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу.
Адначасова суд прымяніў спецыяльную канфіскацыю ў дачыненні да мабільнага тэлефона ў адпаведнасці з ч.1 арт.46-1 КК Рэспублікі Беларусь.
Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны або апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Пракурор аддзела па
наглядзе за адпаведнасцю закону
судовых рашэнняў па крымінальных справах
пракуратуры вобласці
Аляксей Бізуноў