Пракуратура Віцебскай вобласці на базе юрыдычнага факультэта ПДУ правяла вучэбна-практычны семінар па пытаннях якасці падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання
Аддзелам па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах пракуратуры Віцебскай вобласці была старанна распрацавана праграма дадзенага вучэбна-метадычнага семінара, які складаецца з лекцыйных і практычных заняткаў. Яго ўдзельнікі абмеркавалі пытанні якаснай падрыхтоўкі да судовага разбору па крымінальнай справе, выкарыстанне дзяржаўнымі абвінаваўцамі паўнамоцтваў, прадастаўленых заканадаўствам. Азнаёміліся з методыкай праверкі судовых рашэнняў на адпаведнасць патрабаванням заканадаўства, падрыхтоўкі апеляцыйных пратэстаў і дапушчальных недахопаў.
На семінары закрануты аспекты кваліфікацыі злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, памылкі і недахопы пры разглядзе крымінальных спраў дадзенай катэгорыі, пытанні падстаў перагляду судовых рашэнняў па крымінальных справах у апеляцыйным і наглядным парадку.
Старшы памочнік пракурора Полацкага раёна Коласава А.С. і старшы памочнік пракурора г.Наваполацка Шынкевіч С.А. падзяліліся назапашаным вопытам падрыхтоўкі да ўдзелу ў крымінальным працэсе, тактычнымі прыёмамі дапытаў удзельнікаў працэсу, метадамі і формамі васполнення прабелаў следства.
З дакладамі, прысвечанымі асаблівасцямі кваліфікацыі і крыміналістычнай характарыстыкі злачынстваў супраць інтарэсаў службы, выступілі старшы выкладчык кафедры крымінальнага права і крыміналістыкі Куракоў В.А. і дацэнт кафедры Прыкалоціна Ю.Л.
Важная частка семінара – практычныя заняткі, на якіх можна ацаніць узровеньпрафесіяналізму пракурорскіх работнікаў, іх веданне матэрыяльнага і працэсуальнага закона, судовай практыкі, здольнасць прымяняць наяўныя веды па канкрэтных справах, уменне правільна фармуляваць пытанні і публічна выступіць у судовым пасяджэнні.
Надаючы гэтаму павышаную цікавасць, пракуратурай вобласці на семінары праведзена дзелавая гульня ў форме правядзення допыту абвінавачанага дзяржаўнымі абвінаваўцамі і бокам абароны, у якой побач з пракурорскімі работнікамі прынялі непасрэдны ўдзел і найбольш актыўныя студэнты, пасля чаго заслуханы і абмеркаваны выступленні бакоў з прамовамі ў судовых спрэчках.
Пачаткоўцы юрысты назіралі за ходам допыту абвінавачанага па крымінальнай справе, бліжэй пазнаёміліся з дзейнасцю дзяржаўнага абвінаваўцы і адваката. Пераканаліся, наколькі складана не толькі падтрымліваць дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе, але і ажыццяўляць функцыю абароны.
На семінары заслуханы работнікі і студэнты з рэфератамі па асобных пытаннях крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, вырашаны практычныя задачы з наяўнымі парушэннямі матэрыяльнага і працэсуальнага закона.
Была прадастаўлена магчымасць удзельнікам семінара задаваць пытанні, дзяліцца вопытам работы і наяўнымі праблемамі.
У цэлым вынікі работы семінара паказалі выніковасць такой формы навучання прафесійнаму майстэрству, а таксама магчымасці праверкі ўзроўню тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі кожнага яго удзельніка.
Карысным аказалася дадзенае мерапрыемства і для студэнтаў, якія хочуць звязаць у будучыні сваю дзейнасць з крымінальным судаводствам.
Кафедра крымінальнага права і крыміналістыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта выказала падзяку кіраўніцтву пракуратуры Віцебскай вобласці за праведзены семінар і спадзяецца на далейшае сумеснае плённае супрацоўніцтва.
Намеснік
начальніка аддзела па
наглядзе
за адпаведнасцю закону
судовых
рашэнняў па крымінальных справах В.Сузанскі