Пракуратура Віцебскай вобласці: на каардынацыйным нарадзе абмеркавалі праблемныя пытанні па папярэджанні забойстваў і наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў
Пад старшынствам пракурора Віцебскай вобласці Ігара Украінца ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі з рэгіёнамі адбылося пасяджэнне каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Віцебскай вобласці. Тэма – павышэнне эфектыўнасці дзейнасці праваахоўных органаў і іншых суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні забойстваў і наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Сярод запрошаных – першы намеснік начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксей Шаховіч, намеснік начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Чарняўскі, намеснік начальніка ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці Дзмітрый Седляроў, намеснік начальніка УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Ігар Мяцеліца, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Вера Астапенка і іншыя.
Удзельнікі нарады удзялілі асаблівую ўвагу пытанням прафілактыкі злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, учыненых на сямейна-бытавой глебе.
Пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украинец арыентаваў органы ўнутраных спраў, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы на павышэнне міжведамаснага ўзаемадзеяння, актывізацыю работы па раннім выяўленні сямейнага гвалту і прыняцці мер па абароне пацярпелых, павышэнню якасці індывідуальнай прафілактычнай работы з асобамі асацыяльнай накіраванасці.
Па выніках нарады дадзены канкрэтныя даручэнні, распрацаваны дадатковыя меры па паляпшэнню дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі, папярэджанню забойстваў і наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў І.Крукоўская