Пракуратура Віцебскай вобласці арганізавала семінар па пытаннях выканання заканадаўства пры выкананні выканаўчых дакументаў

Пракуратура Віцебскай вобласці арганізавала семінар па пытаннях захавання заканадаўства пры выкананні выканаўчых дакументаў.

Ва ўчебным мерапрыемстве прынялі ўдзел пракурорскія работнiкi пракуратур гарадоў і раёнаў, а таксама прадстаўнікі ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі, галоўнага фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама, інспекцыі па падатках і зборах па Віцебскай вобласці, інфармацыйнага цэнтра УУС, упраўлення Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Мэта семінара: недапушчэнне памылак у правапрымяняльнай дзейнасці органаў пракуратуры і органаў прымусовага выканання, выпрацоўка адзінага алгарытму ўзаемадзеяння ведамстваў.

Адкрываючы семінар, намеснік пракурора Віцебскай вобласці Георгій Карэнька абазначыў асноўныя задачы пракурорскага нагляду за захаваннем заканадаўства пры выкананні выканаўчых дакументаў, характэрныя парушэнні заканадаўства, што выяўляюцца пракурорамі ў ходзе праверак. Пры гэтым звярнуў увагу на наяўныя праблемы ўзаемадзеяння нагляднага ведамства з органамі прымусовага выканання ў рэгіёнах.

У межах мерапрыемства абмеркаваны праблемныя пытанні ўзаемадзеяння фінансавых, падатковых органаў, органаў унутраных спраў як спагнальнікаў з органамі прымусовага выканання.

Асобна разгледжаны асаблівасці выканання выканаўчых дакументаў у дачыненні да маёмасці, канфіскаванай, арыштаванай або звернутай у даход дзяржавы.

Вучэбны семінар даў магчымасць пачуць прафесійнае меркаванне, аргументаваную пазіцыю кожнага з удзельнікаў форуму, абазначыць праблему, прапанаваць найбольш аптымальныя шляхі яе вырашэння, выбудаваць алгарытм узаемадзеяння органаў пракуратуры і сумежных ведамстваў у сферы заканадаўства пры выкананні выканаўчых дакументаў.

Пракурор аддзела пракуратуры вобласці
па наглядзе за захаваннем заканадаўства
органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання
Д.Плоскуноў.