Пракуратура Віцебскай вобласці арганізавала цыкл навучальных семінараў па вывучэнні змяненняў ва ўголовнае і крымінальна-працэсуальнае заканадаўства

Адпраўным пунктам семінарскай плеяды стаў г. Віцебск. На базе УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці праведзены сумесны семінар.

Ва ўстаноўчым мерапрыемстве прынялі ўдзел пракурорскія работнікі і следчыя абласных ведамстваў, а таксама г. Віцебска, Гарадоцкага, Лёзненскага, Бешанковіцкага, Шумілінскага, Віцебскага раёнаў, Віцебскай транспартнай пракуратуры.

Мэта семінара: недапушчэнне памылак у правапрымяняльнай дзейнасці органаў пракуратуры і следства.

У ходзе навучальнага мерапрыемства пракурорамі і следчымі дэталёва вывучаны новылы ў крымінальна-прававой сферы, абмеркаваны праблемныя моманты прымянення закона пры кваліфікацыі злачынстваў, расследаванні крымінальных спраў, падтрыманні дзяржаўнага абвінавачвання ў судзе, рэалізацыі іншых наглядных функцый пракуратуры.

Асаблівая ўвага нададзена прымяненню на практыцы Закона Рэспублікі Беларусь ад 19.07.2019 №230-З «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», дэталёва абмеркаваны прававыя аспекты вызвалення ад пакарання асоб, якія здзейснілі злачынствы.

З улікам зональнага прынцыпу падобныя навучальныя семінары праведзены ў трох буйных рэгіёнах Віцебшчыны: Оршы, Полацку і Глыбокім, што дазволіла давесці да ведама супрацоўнікаў усіх рэгіёнаў Віцебскай вобласці асаблівасці прымянення на практыцы змен у заканадаўства.

Па завяршэнні кожнага з семінараў праведзена прававая віктарына, пераможцамі ў якой з'яўляюцца старшы следчы ўпраўлення працэсуальнага кантролю УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Конанава С.С., намеснік пракурора Сенненскага раёна Азарушкіна Е.А., старшы памочнік пракурора Лепельскага раёна Банеўская Е.В. і памочнік пракурора Докшыцкага раёна Бізуноў А.С.

Старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці Д. Арэхва