Пракуратура Віцебскай вобласці запрашае прыняць удзел у міжнародным маладзёжным конкурсе сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы
У сілу положанняў арт. 13 Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый супраць каррупцыі ад 31 кастрычніка 2003 года кожная дзяржава-ўдзельніца, да якіх аднесена і Рэспубліка Беларусь, прымае меры для садзейнічання актыўнаму уцягванню асоб і груп у папярэджанне каррупцыі і барацьбу з ёй. Мэта – паглыбленне разумення грамадствам факту існавання, прычын і небяспечнага характару каррупцыі, а таксама пагроз, якія яна стварае.
У мэтах арганізацыі канструктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва, стварэння атмасферы нецярпімасці ў дачыненні да каррупцыі і прыняцця сумесных эфектыўных мер па барацьбе з гэтай негатыўнай сацыяльнай з'явай Беларусь разам з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй, Таджыкістанам прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Міждзяржаўнага савета па процідзеянні каррупцыі – органа галіновага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Членамі савета прынята рашэнне аб правядзенні Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкаррупцыйнай рэкламы «Разам супраць каррупцыі!», адкрытага для ўдзельнікаў з любых краін.
Арганізатарам міжнароднага конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, саарганізатарамі – Генеральныя пракуратуры Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і процідзеянні каррупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з каррупцыяй Рэспублікі Таджыкістан.
Канкурсантам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапануецца адлюстраваць сацыяльную антыкаррупцыйную рэкламу ў намінацыях:
· «Лепшы плакат»;
· «Лепшы відэаролік».
У працах удзельнікаў чакаецца ўбачыць сучасныя механізмы барацьбы з каррупцыяй на ўсіх узроўнях і ў розных сферах жыцця грамадства і дзяржавы, ролю і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай справе.
Прыём работ арганізаваны на афіцыйным сайце
міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life да 18:00 гадзін (па маскоўскім часе) 1 кастрычніка 2023 года. Там жа размешчаны правілы яго правядзення.
Пасля гэтага да 20 кастрычніка 2023 года Нацыянальная конкурсная камісія Рэспублікі Беларусь вызначыць пераможцаў (I месца) і прызёраў (II і III месцы) у кожнай намінацыі, накіруе іх работы для ўдзелу ў фінале конкурсу. Арганізатарам конкурсу таксама будуць перададзены 10 лепшых плакатаў і 10 лепшых відэаролікаў для размяшчэння на афіцыйным сайце конкурсу і выкарыстання пры падрыхтоўцы розных выстаў (экспазіцый) конкурсных работ.
Фінал конкурсу пройдзе ў кастрычніку – лістападзе 2023 г., падчас якога Міжнароднае журы конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў.
Урачыстую церемонию іх узнагароджання плануецца правесці ў г.Маскве і прымеркаваць да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня 2023 года).
Жадаем поспеху усім удзельнікам!
Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці