Пракуратура Віцебскай вобласці прыняла ўдзел у рэспубліканскім вучэбна-практычным семінары
У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, пракуратур абласцей і г.Мінска, а таксама памочнікі пракурораў гарадоў і раёнаў, якія падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе і ажыццяўляюць нагляд за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах пракуратуры Віцебскай і Магілёўскай абласцей.
Мэтай правядзення семінара з'яўляецца ўдасканаленне узроўню прафесійных ведаў пракурорскіх работнікаў, якія падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе, паляпшэнне якасці іх тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, а таксама абмен вопытам арганізацыі работы і правапрымянення.
Семінар праведзены дастаткова цікава з пункту гледжання яго шматпланавасці і магчымасці прымяніць атрыманую інфармацыю на практыцы.
Акрамя таго, парадавала яго цёплая і сяброўская абстаноўка.
Намеснік начальніка аддзела па
наглядзе за адпаведнасцю закону
судовых рашэнняў па крымінальных справах В. Сузанскі