Пракуратура Віцебскай вобласці прыняла ўдзел у навучальным мерапрыемстве па актуальных пытаннях падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання

На базе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна праведзены вучэбна-метадычны семінар па актуальных пытаннях падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання з улікам увядзення апеляцыйнага вядзення.


У рабоце семінара прыняла ўдзел і начальнік аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастановаў па крымінальных справах пракуратуры Віцебскай вобласці Балеева В.Г., якая падзялілася з удзельнікамі семінара практыкай выкарыстання сістэм відэаканферэнцсувязі ў крымінальным судаводстве.


На семінары таксама былі закрануты пытанні прымянення заканадаўства аб амністыі і прызначэнні пакарання, метады фарміравання стрэсаўстойлівасці ў дзяржаўных абвінаваўцаў, праведзены мадэляванне судовага пасяджэння па крымінальнай справе і камандная дзелавая гульня «Брэйн-рынг», заслуханы выступленні пераможцаў конкурсу на лепшую прамову дзяржаўнага абвінаваўцы.