Пракуратура Віцебскай вобласці прааналізавала прычыны і ўмовы гібелі людзей на тэрыторыі рэгіёна ў 2019 годзе
Пракуратурай Віцебскай вобласці праведзены дэтальны аналіз прычын і ўмоў, якія спрыялі гібелі грамадзян на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў 2019 годзе.
Даведка: згодна з папярэднімі данымі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці ў 2019 годзе колькасць памерлых склала 17 260 чалавек і ў параўнанні з 2018 годам павялічылася на 0,7 %. Натуральны ўбытак насельніцтва ў 2019 годзе склаў 7 759 чалавек і ў параўнанні з 2018 годам павялічыўся на 11,7%.
У 2019 годзе ў параўнанні з 2018 годам зарэгістраваны рост забойстваў з 34 да 45, на ранейшым узроўні засталася колькасць замахаў на забойства - 10. Найбольшая колькасць забойстваў зарэгістравана ў Віцебскім і Полацкім раёнах, г. Віцебску, г. Наваполацку.
Асноўнымі прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню злачынстваў, з'яўляюцца п'янства і алкагалізм, незанятасць грамадска-карыснай працай, бытавая няўладкаванасць. Многія злачынствы адбыліся на фоне непрафесійных дзеянняў службовых асоб суб'ектаў прафілактыкі.
Не зніжаюць значэння пытанні гібелі грамадзян ад атручвання алкагольнымі напоямі (+14,5%).
Таксама адмоўная дынаміка за 2019 год назіраецца з гібеллю людзей у дарожна-транспартных здарэннях. Колькасць загінулых у дарожна-транспартных здарэннях у параўнанні з 2018 годам павялічылася з 65 да 82, таксама вырасла колькасць загінулых у выніку ДТЗ дзяцей з 3 да 4.
Асноўнымі прычынамі гібелі грамадзян з'явіліся кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане ап'янэння, парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходамі, выезд на паласу сустрэчнага руху, парушэнне правілаў абгону і праезду пешаходнага пераходу.
У 2019 годзе ў параўнанні з 2018 годам колькасць загінулых на вытворчасці работнікаў павялічылася (12,5%).
Прычынамі гібелі і траўмавання грамадзян на вытворчасці з'явіліся: парушэнне пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, патрабаванняў нарматыўных (тэхнічных, лакальных) прававых актаў па ахове працы, невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы.
Пільнай увагі патрабуюць пытанні
загінулых людзей у выніку ўтаплення. Так, у мінулым годзе на 7,9% павялічылася колькасць грамадзян, якія загінулі ў выніку ўтаплення (з 58 да 63 у 2019 годзе), адначасова з 3 да 5 павялічылася колькасць няшчасных выпадкаў з дзецьмі (40%).Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў стала парушэнне мер бяспекі на водах, з якіх 19 дапушчаны асобамі ў стане алкагольнага ап'янення.
Не зніжаюць сваёй значнасці пытанні гібелі людзей на пажарах.
У 2019 годзе ў параўнанні з 2018 годам колькасць загінулых на пажарах скарацілася з 89 да 80 (10,1%). Гібелі дзяцей на пажарах у 2019 годзе не дапушчана. Найбольш частай прычынай пажараў, што пацягнулі гібель, у 2019 годзе з'явілася неасцярожнае абыходжанне з агнём – 69 (з 80).
У 2019 годзе назіраецца нязначны спад (з 321 да 318) гібелі людзей у Віцебскай вобласці па іншых прычынах (анафілактычны шок, пераахаладжэнне, асабістая неасцярожнасць і г.д.).
Аб выніках праведзенага аналізу пракуратура вобласці праінфармавала Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
Пракурор аддзела пракуратуры вобласці
Дзмітрый Коржаў