Пракуратура Віцебскай вобласці працягнула традыцыю ўшанавання дзяцей пракурорскіх работнікаў, якія ідуць у першы клас

Штогод напярэдадні Дня ведаў пярвічная прафсаюзная арганізацыя пракуратуры Віцебскай вобласці напутствуе дзяцей работнікаў органаў пракуратуры, якія 1 верасня ўпершыню адправяцца ў багаты свет ведаў. І сёлета 31 жніўня «дзіцяняты-першакласнікі» і іх бацькі ва ўрачыстай абстаноўцы ўдастоіліся віншаванняў і атрымалі ў падарунак школьныя наборы ад прафсаюза, уручэнне якіх старшынёй прафкама суправаджалася чароўнымі ўсмешкамі, магчыма, будучых пракурораў. Фота на памяць замацавала значнасць падзеі.

У добры шлях!

Старшыня прафкама
пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці В. Пашкоўскі