Пракуратура Віцебскай вобласці правяла рэйды ў месцах правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў з мэтай маніторынгу супрацьпажарнага стану
Традыцыйна, святкаванне калядных і навагодніх святаў звязана з правядзеннем культурна-масавых мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, культуры, а таксама ў памяшканнях начных клубаў, дыскатэк, рэстаранаў, баз адпачынку, турыстычных баз, паляўнічых домікаў, аграсядзіб.
Вынікі праверак сведчаць, што не ва ўсіх рэгіёнах вобласці наладжана ўзаемадзеянне паміж суб'ектамі прафілактыкі з мэтай своечасовага выяўлення прычын і ўмоў, якія спрыяюць узнікненню надзвычайных сітуацый, гібелі людзей ад іх.
У сувязі з гэтым, напярэдадні навагодніх святаў па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці даручана аддзелам па надзвычайных сітуацыях, тэрытарыяльных унутраных спраў сумесна з нагляднымі ведамствамі рэгіёнаў Віцебшчыны забяспечыць наведванне рэйдавымі групамі месцаў правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, з мэтай маніторынгу супрацьпажарнага стану.
У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў асаблівая ўвага удзялялася стану эвакуацыйных выхадаў (наяўнасці гаручай аздаблення); наяўнасці (і спраўнасці) першасных сродкаў пажаратушэння; наяўнасці і прымянення піратэхнічных вырабаў; спраўнасці сістэм пажарнай аўтаматыкі і апавяшчэння аб пажары; веданню абслугоўваючым персаналам правілаў пажарнай бяспекі, правілаў паводзін у выпадку надзвычайных сітуацый.
Па выніках праведзенай пажарна-прафілактычнай работы прапанавана да выканання больш за 270 супрацьпажарных мерапрыемстваў, з іх 222 – па аб'ектах з удзелам дзяцей. Акрамя таго ажыццёўлена больш за 1200 адпрацовак планаў дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, з іх 985 на аб'ектах з удзелам дзяцей.
Таксама праведзена 89 маніторынгаў па спыненні фактаў парушэння супрацьпажарных патрабаванняў пры рэалізацыі піратэхнічных вырабаў, па выніках якіх выяўлена 11 фактаў парушэнняў, прыпынена рэалізацыя, выкарыстанне піратэхнічных вырабаў на 3 аб'ектах.
Старэйшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб
прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў Канстанцін Шыенок.