Пракуратура Віцебскай вобласці правяла вучэбна-метадычны семінар па грамадзянска-судовым наглядзе
Начальнік аддзела Ціцкова І.Н. дала справаздачу аб стане нагляду за адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх за мінулы перыяд 2017 г., звярнуўшы ўвагу на абавязковае выкананне патрабаванняў рашэння калегіі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь ад 26.07.2017 №2600-04-4/2 «Аб выніках работы органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь за першае паўгоддзе 2017 г. і задачах па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці па ўмацаванні законнасці і правапарадку» аб забеспячэнні пракурорамі належнага нагляду ў касацыйныя тэрміны за законнасцю судовых пастановаў па грамадзянскіх справах, па якіх адсутнічаюць касацыйныя скаргі. Звярнула ўвагу пракурораў на недахопы ў арганізацыі работы па звароце ў суды з пазовамі розных катэгорый.
На неабходнасць павышэння якасці касацыйных пратэстаў на судовыя рашэнні па грамадзянскіх справах указала ў сваім выступленні намеснік начальніка Сашчака А.Г.
Аб практыцы разгляду судом грамадзянскіх спраў аб накіраванні грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і асноўных патрабаваннях падрыхтоўкі пракурораў да разгляду судом спраў названай катэгорыі асвятліла пракурор аддзела Таўтын І.А.
Памочнікі пракурора Гарадоцкага і Докшыцкага раёнаў: Левянкова Н.Н., Кучко А.М., выступілі з дакладамі аб падставах высялення з жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання і матэрыяльнай адказнасці работнікаў за шкоду, прычыненую пры выкананні працоўных абавязкаў.
Досведам арганізацыі работы па прад'яўленні ў суд іскавых і іншых заяў падзяліўся старшы памочнік пракурора Полацкага раёна Сасноўскі Я.І.
Праведзены практычныя заняткі з рашэннем задач, падрыхтаваных на аснове судовай практыкі. Актыўны ўдзел у рашэнні задач і абмеркаванні
праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні нагляду, прынялі супрацоўнікі раённых пракуратур: Лабацкі В.Г., Лабуць Ю.П., Салаўёва В.С.Старшы пракурор аддзела кадраў і ідэалагічнай работы Рыбакова Д.В. распавяла аб арганізацыі ў органах пракуратуры работы па павышэнні кваліфікацыі пракурорскіх работнікаў, правілах паводзін і нормах службовай этыкі пракурорскага работніка ў прафесійнай і пазаслужбовай дзейнасці.
Вынікі семінара падвёў намеснік пракурора вобласці Каранько Г.А., які ўказаў на тое, што правядзенне вучэбна-метадычных семінараў дае магчымасць больш глыбока і шырэй паглядзець на пытанні, што ўзнікаюць у паўсядзённай рабоце, падзяліцца вопытам пры ажыццяўленні пракурорскага нагляду за адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах. Таксама звярнуў увагу ўдзельнікаў семінара на няўхільнае выкананне правіл паводзін і нормаў службовай этыкі пракурорскага работніка.
Ціткова І.Н., Сашчака А.Г.