Пракуратура Віцебскай вобласці надае ўвагу папярэджанню дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам і па віне кіроўцаў мотатранспарту ў рэгіёне

Старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў Сузанскі У.У. прыняў удзел у правядзенні «круглага стала», які арганізаваны кіраўніцтвам УУС Віцебскага аблвыканкама па пытаннях папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам і па віне кіроўцаў мотатранспарту.

У абмеркаванні ўказанай праблемы прынялі ўдзел прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама, УУС, УКДБ, аўташкол і аўтобуснага парка г.Віцебска, мотаклуба «Road Dogs», мотаруху «Начны воўкі», а таксама кіроўцы мотатранспарту рэгіёну.

З уступным словам выступіў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Сянько У.С., які абазначыў актуальнасць праблемы для рэгіёну, прапанаваўшы ўдзельнікам адкрытага дыялогу знайсці сумесныя шляхі вырашэння са створанай негатыўнай абстаноўкі на дарогах.

Старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці Сузанскі У.У. звярнуў увагу прысутных на строгае і няўхільнае выкананне Правілаў дарожнага руху, а таксама прычыны іх парушэння,  у тым ліку нізкі ўзровень узаемнай павагі і цярплівасці ўдзельнікаў дарожнага руху.

На сустрэчы супрацоўнікі УДАІ правялі ананімнае апытанне сярод прысутных па выяўленні агрэсіўных паводзін на дарозе, а таксама прапанавалі праверыць веды

ПДР. Даведзены да ведама стан аварыйнасці на дарогах Віцебшчыны. У бягучым годзе адбылося 18 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту, у выніку якіх загінула 7  і паранена 13 чалавек. Сярод кіроўцаў мотатранспарту выяўлена каля 2000 парушэнняў ПДР. Пасля чаго ўдзельнікам «круглага стала» прадэманстраваны відэафільм на адпаведную тэматыку.

У сваю чаргу кіроўцы мотатранспарту акцэнтавалі ўвагу на праблеме падрыхтоўкі кіроўцаў катэгорыі «А», у прыватнасці недастатковая практыка кіравання матацыклам, стан экзаменацыйнай пляцоўкі і іншае.

 

Акрамя таго прадстаўнікі мотаруху выступілі з ініцыятывай прадастаўлення ва УДАІ запісу з відэарэгістратараў аб фактах парушэнняў ПДР з мэтай прыцягнення парушальнікаў да адказнасці. Таксама байкеры абавязаліся праводзіць тлумачальную працу прафілактычнага характару сярод мотааматараў па выкананні ПДР. Праваахоўныя органы падтрымалі ўказаную ініцыятыву.

 

Агучаныя ў ходзе «круглага стала» праблемы, а таксама прапановы па іх вырашэнні, іншая ініцыятыва па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пракуратурай Віцебскай вобласці будуць выкарыстаны ў ходзе каардынацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі пры правядзенні прэвентыўных мерапрыемстваў (акцый) па папярэджанні гібелі і траўматызму людзей на дарогах рэгіёна.