Пракуратура Віцебскай вобласці сустрэлася з блізкімі сваякамі вайскоўцаў вайсковай часці ў г.Віцебску

На сустрэчу з камандаваннем воінскай часці і пракуратурай вобласці запрошаны бацькі і блізкія сваякі вайскоўцаў (прызыў восень – 2018), якія праходзяць тэрміновую службу ў 103 асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе. Усяго ў зале налічвалася больш за пяцьсот чалавек.

Супрацоўнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Віцебскай вобласці выступіў на тэму прафілактыкі здзяйснення воінскіх злачынстваў і правапарушэнняў, пры гэтым асобна спыніўся на паўнамоцтвах пракурора ў дадзенай сферы.

Пасля выступлення супрацоўнік пракуратуры адказаў на паступіўшыя пытанні.

Начальнік аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства ў войсках
пракуратуры Віцебскай вобласці Віктар Колбун