Пракуратура Віцебскай вобласці інфармуе аб правядзенні Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!»
03.06.2026
У сілу палажэнняў арт. 13 Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый супраць карупцыі ад 31 кастрычніка 2003 года кожная дзяржава-ўдзельніца, да якіх аднесена і Рэспубліка Беларусь, прымае меры для садзейнічання актыўнаму уключэнню асоб і груп у папярэджанне карупцыі і барацьбу з ёй. Мэта – паглыбленне разумення грамадствам факту існавання, прычын і небяспечнага характару карупцыі, а таксама пагроз, якія яна стварае.
У мэтах арганізацыі канструктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва, стварэння атмасферы нецярпімасці ў адносінах да карупцыі і прыняцця сумесных эфектыўных мер па барацьбе з гэтай негатыўнай сацыяльнай з'явай Беларусь нароўні з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй, Таджыкістанам прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Міждзяржаўнага савета
па процідзеянні карупцыі – органа галіновага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Пад эгідай гэтага савета Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі штогод арганізуе правядзенне Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», адкрытага для ўдзельнікаў з любых краін.
Канкурсантам ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях:
· «Лепшы малюнак»;
· «Лепшы плакат»;
· «Лепшы відэаролік».
Чакаецца, што ў конкурсных працах знойдуць адлюстраванне сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы,
а таксама роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.
Прыём работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life да 1 кастрычніка 2026 года. Там жа размешчаны правілы яго правядзення.
Міжнародны конкурс складаецца з двух этапаў.
Першы этап – паўфінал праводзіцца з 1 мая па 1 кастрычніка 2026 г. асобна ў кожнай з краін. Працы ў кожнай намінацыі будуць ацэньвацца нацыянальнымі конкурснымі камісіямі. Па выніках плануецца правядзенне цырымоніі ўзнагароджвання.
Конкурсныя працы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап – фінал, які пройдзе ў кастрычніку – лістападзе 2026 г. У яго ходзе Міжнароднае журы конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў. Урачыстую цырымонію іх узнагароджвання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў горадзе Маскве, прымеркаваўшы гэту падзею да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня).
Выказваем надзею, што гэты ўнікальны праект прыцягне ўвагу моладзі да праблемы карупцыі, паспрыяе стварэнню нецярпімага стаўлення ў грамадстве да яе праяў.