Пракуратура Віцебскай вобласці прааналізавала вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
У органы пракуратуры Віцебшчыны ў 2024 годзе паступіла 5 881 зварот грамадзян і юрыдычных асоб, што на 384 звароты менш чым у 2023 годзе. З іх 2 262 не адносіліся да дзейнасці органаў пракуратуры і накіраваны для разгляду ў адпаведнасці з кампетэнцыяй у іншыя ведамствы і арганізацыі.
Непасрэдна пракурорскія работнікі вырашылі 2 875 зваротаў, з якіх 41,6% прызнаны абгрунтаванымі. Пры гэтым па выніках разгляду больш за тысячу зваротаў прыняты меры пракурорскага рэагавання, накіраваныя на ўстараненне парушэнняў заканадаўства.
Варта адзначыць, што найбольшую колькасць зваротаў вырашана па пытаннях нагляду за выкананнем заканадаўства – 1 121 заява. Прымаемыя ў галіне меры, у тым ліку з боку органаў пракуратуры, дазволілі палепшыць сітуацыю па выкананні працоўных правоў грамадзян. У той жа час у шэрагу рэгіёнаў па-ранейшаму маюць месца факты несвоечасовай выплаты работнікам заработнай платы і іншых выплат.
Напрыклад, у Талачынскім раёне ў сувязі з парушэннем тэрміну выплаты былому работніку адной з сельскагаспадарчых арганізацый канчатковага разліку пры звальненні пастановай пракурора раёна вінаватая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па ч.3 арт.10.12 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і на яго накладзена спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 4 базавых велічынь. Па патрабаванні пракурора вінаватая асоба таксама прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці.
Прокурорамі прызнаваліся абгрунтаванымі звароты па пытаннях захавання жыллёвага заканадаўства – з разгледжаных па сутнасці 79 такіх зваротаў задаволена 30.
Да прыкладу, у Дубровенскім раёне толькі па прадстаўленні пракурора прыняты меры да навядзення парадку на тэрыторыі аг.Асінторф. Вінаватыя ў невыкананні правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населенага пункта прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Па выніках разгляду зваротаў па пытаннях захавання заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі пракуроры прымалі меры па абароне правоў і інтарэсаў дзяцей, забеспячэнні іх бяспекі – вырашана 60 зваротаў, з якіх прызнана абгрунтаванымі і задаволена 22.
Так, пракурор Бешанковіцкага раёна пры разглядзе ананімнага звароту пацвердзіў довады аб парушэннях заканадаўства пры арганізацыі харчавання ў адной з устаноў адукацыі раёна. Па прадстаўленні пракурора раёна прыняты меры па ўстараненні недахопаў, сем работнікаў школы, у тым ліку дырэктар навучальнай установы, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
У мінулым годзе органы пракуратуры Віцебшчыны правялі 42 праверкі выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Па іх выніках унесена 54 акты нагляду, 97 асоб прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці.
Пракуроры працягваюць працаваць з насельніцтвам, забяспечваць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, прынцыпова рэагаваць на выяўленыя парушэнні законнасці.